Свет33

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?

Апошнімі днямі распаўсюджваецца версія, што прысуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера могуць абмяняць на афіцэра расійскіх спецслужбаў Вадзіма Красікава. Чым адметны гэты чалавек?

Вадзім Красікаў Вадим Красиков Vadim Krasikow
Вадзім Красікаў. Фота: Bellingcat

Вадзім Красікаў нарадзіўся ў 1965 годзе на тэрыторыі Казахстана. Служыў у войсках спецыяльнага прызначэння. Быў двойчы жанаты, бацька траіх дзяцей. Расійскія журналісты дапускаюць, што Красікаў яшчэ з 2007 года быў звязаны з элітным атрадам спецназу ФСБ Расіі «Вымпел».

У біяграфіі Красікава некалькі эпізодаў, звязаных з забойствамі. Так, у 2007 годзе ён разам з двума саўдзельнікамі забіў прадпрымальніка і дэпутата горада Кастамукша (Карэлія) Юрыя Казлова.

У 2014 годзе яго саўдзельнікі былі затрыманы. Тады высветлілася, што яны — супрацоўнікі ФСБ, якія праходзілі службу ў «Вымпеле». Праз некаторы час мужчыны былі вызваленыя з СІЗА.

Праз пяць гадоў, у 2013 годзе, Вадзім Красікаў стаў галоўным падазраваным у замаху на бізнэсмена з Нальчыка Альберта Назарава, якога застрэлілі ў Маскве. Забойца пад'ехаў да Назарава на веласіпедзе і некалькі разоў выстраліў у яго.

У 2014 годзе Красікаў быў абвешчаны расійскай паліцыяй у вышук праз Інтэрпал. Па невядомых прычынах у 2015 годзе ордар на вышук быў адкліканы. Але здымак мужчыны захаваўся ў базах даных Інтэрпала, што дапамагло яго ідэнтыфікаваць праз пяць гадоў.

У 2019 годзе ахвярай Красікава стаў былы чачэнскі палявы камандзір, ураджэнец Грузіі Зелімхан Хангашвілі. Расійскія баевікі пераследавалі Хангашвілі спачатку ў Грузіі, дзе ён перажыў замах, потым ва Украіне і нарэшце ў Германіі, дзе Хангашвілі падаў прашэнне аб палітычным прытулку і пражываў са снежня 2016 года пад чужым імем.

Крэмль заяўляў, што некалькі разоў накіроўваў у Германію запыты аб выдачы Хангашвілі як датычнага да «надзвычай крывавых тэрарыстычных актаў і масавых забойстваў». Пуцін гаварыў, што Хангашвілі быў адным з арганізатараў выбухаў у маскоўскім метро.

Як высветліў суд, Красікаў прыехаў у Еўропу па пашпарце на імя Вадзіма Сакалова — інжынера-будаўніка з Бранска — і па французскай візе.

23 жніўня 2019 года кілер пад'ехаў на веласіпедзе да Хангашвілі, які накіроўваўся пешшу праз парк Тыргартэн на пятнічную малітву ў мячэць. Зрабіў тры стрэлы з пісталета, у выніку якіх мужчына быў забіты на месцы.

Знікнуць Красікаву перашкодзілі два выпадковыя сведкі. Яны паведамілі паліцыі пра чалавека, які ў кустах на беразе Шпрэе выкінуў у ваду веласіпед і пісталет, зняў парык і хутка пераапрануўся. Неўзабаве Красікаў быў затрыманы.

Прыгавор Красікаву был вынесены ў 2021 годзе. Ён атрымаў пажыццёвае зняволенне. Нямецкія суддзі заявілі, што мужчына дзейнічаў па заданні расійскіх уладаў, якія далі яму фальшывае пасведчанне асобы, пашпарт і рэсурсы для здзяйснення забойства.

Масква раней прыкладала намаганні, каб вымяняць Красікава, напрыклад, на амерыканскага журналіста Гершковіча, асуджанага ў Расіі за шпіянаж. У лютым 2024 года з'явілася інфармацыя, што вяліся перамовы аб абмене Вадзіма Красікава на Аляксея Навальнага.

Каментары3

  • Жвір
    25.07.2024
    Мяркую, што ніякіх сведкаў там не было. Немцы ўсё трымалі пад кантролем, спачатку дазволілі Карасікаву прыбраць непажаданую, скампраметаваўшую сябе асобу, і толькі потым арыштавалі выканаўцу.
  • Белошвейка
    26.07.2024
    Москве, он нахрен не нужен, нужен сам процесс, мол опять своих не бросаем. Видать на полях Украины столько побросали, что вера пошатнулась, если вообще, не прошла точку невозврата.
  • Kub
    02.08.2024
    Вось ён - сапраўдны твар рэжыма Пуціна. Забівае паўсюдна ў імя пахана.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць