Грамадства44

МУС пахваліўся, што Інтэрпал аднаўляе супрацу з Беларуссю. Якія ёсць выпадкі выдачы грамадзян за апошні час?

Злодзеі, наркагандляры, арганізатар незаконнай міграцыі і злачынцы Другой сусветнай у полі зроку беларускага бюро Інтэрпала. Некаторымі падрабязнасцямі работы падзяліліся яго супрацоўнікі.

Interpol Интерпол Інтэрпол
Фота: Rafael Henrique/SOPA Images/LightRocket via Getty Images)

Кіраўнік бюро Інтэрпала ў Беларусі палкоўнік Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што шэраг краін Еўрасаюза аднаўляюць супрацоўніцтва з Беларуссю, якое было пастаўленае на паўзу ў 2021 годзе, і прывёў некалькі прыкладаў супрацы з рознымі краінамі за апошні час. Інтэрвʼю з ім было апублікаванае газеце «На страже»

Схавалася ў Намібіі

Па словах Мядзведзева, у 2021 годзе атрымалася выйсці на след жанчыны, якая нанесла значную шкоду аднаму з прадпрыемстваў Беларусі. На працягу амаль 15 гадоў яна паспяхова хавалася, пакуль яе не знайшлі ў Намібіі. Пры садзейнічанні афрыканскіх калег фігурантку затрымалі за некалькі месяцаў да сканчэння тэрміну даўнасці, які існуе па здзейсненым ёй злачынстве. Супрацоўнікі беларускага інтэрпала правялі працэдуру яе экстрадыцыі.

Наркагандляры ў Іспаніі

У 2021 годзе беларускія аператыўнікі атрымалі інфармацыю пра групу наркагандляроў, якая дзейнічае на тэрыторыі Іспаніі. Пры садзейнічанні нацыянальных бюро абедзвюх краін была праведзена аперацыя «Маяк». У выніку былі затрыманыя тры грамадзяніна Літвы і два беларусы. У іх было канфіскавана больш за 200 кілаграмаў марыхуаны.

Арганізатар нелегальнай міграцыі

Так у лістападзе 2023 года ад чэшскага боку паступіла інфармацыя аб затрыманні грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Гэты чалавек абвінавачваецца ў садзейнічанні нелегальнаму выезду замежнікаў у краіны ЕС. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.

Генацыд беларускага народа

Расказаў Мядзведзеў і пра вядзенне справы аб «генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Па яго словах, садзейнічанне ў ёй аказваюць праваахоўнікі Аўстраліі, Германіі і Канады. Але збору інфармацыі перашкаджаюць дзве абставіны: выкарыстанне фальшывых дакументаў і смерць абвінавачваных.

Прастытутка па прымусе

Здараецца, што супрацоўнікі беларускага Інтэрпала ловяць не толькі злачынцаў, але і дапамагаюць людзям, якія патрапілі ў іх рукі. Як распавядаецца ў іншым матэрыяле выдання, пяць гадоў назад аператыўнікі адгукнуліся на зварот мінчаніна з просьбай дапамагчы яго жонцы.

Жанчына паляцела на Паўночны Кіпр працаваць танцоўшчыцай у клубе, яле там яе прымусілі займацца прастытуцыяй. Па просьбе Беларусі мясцовая паліцыя змагла забраць мінчанку з клуба і адправіла самалётам дахаты.

Чытайце яшчэ:

З Намібіі дэпартавалі беларуску, асуджаную ў свой час за махінацыі з палівам

Януковіча падалі ў вышук у Інтэрпол

НАУ перадало ў Міжнародны крымінальны суд дадатковыя дакументы, датычныя вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей

Каментары4

  • Андрусь
    08.12.2023
    У Беларусі адсутнічае справядлівы суд. У месцах несвабоды актыўна ўжываюцца катаванні, бесчалавечае і прыніжальнае чалавечую годнасць абыходжанне. Зафіксаваныя выпадкі смерцяў ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы. Вядомая вялікая колькасць выпадкаў, калі на палітычных праціўнікаў існуючай улады фабрыкаваліся крымінальныя справы з абвінавачваннямі ў агульнакрымінальных злачынствах. Суды праводзяцца ў закрытым рэжыме. Усіх суддзяў прызначае асабіста сваімі указамі грамадзянін лукашэнка, які незаконна пры дапамозе сілавікоў захапіў і ўтрымлівае ўладу. Колькасць толькі афіцына прызнаных палітвязнямі людзей трымаецца каля адзнакі 1500 чалавек пры тым, што многія палітзняволеныя ўжо вызваліліся, цалкам адбыўшы тэрміны палітычна матываваных прысудаў. І пры гэтым Інтэрпол аднаўляе супрацу з такім рэжымам?
    ОСЦ і АПК павінны зрабіць тэрміновыя захады, каб не дапусціць гэтага. 
  • Кек
    08.12.2023
    Чарговыя запалохванні ад сілавікоў. Не вядзіцеся
  • Серб
    08.12.2023
    Это неправда. Интерпол остановил работу с лукашенковскими МВД. Пугают, что экстрадируют. Политических, людей, отказавшихся служить в войсках преступного лукашизма НИКОГДА не вернут.

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыбыў новы пасол Японіі2

Віктара Лукашэнку ў Амане назвалі «спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта»13

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян11

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць