Грамадства11

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве» за «сувязі з СБУ»

У Магілёўскім абласным судзе 29 ліпеня пачалі судзіць 18-гадовага хлопца з Быхава Станіслава Шапеля.

Скрыншот АНТ

Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) нібыта за «сувязі з СБУ». Падрабязнасці пераследу Станіслава паведамляліся ў прапагандысцкім фільме АНТ. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Павел Клімаў. Хлопцу пагражае ад сямі да 15 гадоў калоніі, піша «Вясна».

Як паведамлялася ў фільме АНТ «Дети на прицеле. Завербованные врагом», Станіслава вінавацяць у тым, што ён згадзіўся быць кур'ерам для «арганізацыі, якую курыравала СБУ».Там яго прадставілі як агента ўкраінскіх спецслужбаў — маўляў, хлопец запісаў відэа, што «гатовы працаваць супраць ФСБ і Пуціна». Але на момант здымкі фільма ён ужо адбываў пакаранне ў калоніі за «махлярства».

Як пісала «Наша Ніва», суд адбыўся ў траўні 2024-га. Прысуд невядомы, тэрмін можа складаць ад 3 да 10 гадоў калоніі са штрафам.

Згодна з фільмам АНТ, у студзені 2023 года тады яшчэ 16-гадовы хлопец з шматдзетнай сям'і шукаў працу ў інтэрнэце. Ён натрапіў на махляроў, якія прапанавалі працу кур'ерам — забіраць і перавозіць грошы. Станіславу сказалі запісаць відэа, на якім ён заявіў, што падтрымлівае Украіну і быццам бы згаджаецца працаваць для СБУ.

«Я, Станіслаў Шапель, Магілёў. Выступаю супраць вайны ва Украіне і Пуціна. Падтрымліваю Украіну. Гатовы працаваць супраць ФСБ і пуцінскага рэжыму, перадаваць даныя дыслакацыі расійскіх войскаў і аказваць іншую дапамогу ў вайне супраць Расіі. Буду спансіраваць і працаваць на СБУ. Слава Украіне!» — гаворыцца на відэа.

Сапраўдная пазіцыя хлопца пры гэтым невядомая.

Каментары1

  • Спадар
    29.07.2024
    Хто там "плявузгаў",што " беларусь не учавствует в войне"???!!! Ватные пі--ры...

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае1

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў41

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза27

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі38

Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым5

Пратэстоўцы ў Іране заявілі, што ўзялі пад кантроль два гарады7

Лукашэнка паскардзіўся, што не адпачываў на святы. І загадаў беларусам вяртацца да працы9

«Гэта штосьці па-расейску?» Дзяўчына з Кобрына запусціла брэнд тэкстылю Samobranka — і пачалося19

«Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць