Свет55

Расія вызваліла палітыкаў Кара-Мурзу, Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана

Зроблена гэта ў рамках абмену вязнямі.

Асуджаны на 25 гадоў Уладзімір Кара-Мурза. Фота: AP

Палітыкі Уладзімір Кара-Мурза, Ілля Яшын, журналіст Эван Гершковіч і Пол Уілан, былы марскі пехацінец, выйшлі сёння на волю ў рамках абмену зняволенымі.

Уладзімір Кара-Мурза быў асуджаны на 25 гадоў, Ілля Яшын на восем з паловай гадоў. Эван Гершковіч і Пол Уілан — на 16 гадоў. 

Канал CBS паведамляе, што ў рамках абмену абмяняюць 24 чалавекі.

Расійскі бок атрымае восем сваіх грамадзян, Германіі перададуць 12 зняволеных, заявілі суразмоўцы.

З амерыканцаў у спісе фігуруюць журналіст Эван Гершковіч і марпех Пол Уілан, а таксама журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава, якая мае расійскае і амерыканскае грамадзянства.

Плануецца, што прэс-канферэнцыя з удзелам Іллі Яшына і іншых палітвязняў адбудзецца сёння а 20-й у Берліне па мінскім часе.

Сёння паведамлялася, што адзін з самалётаў вылецеў з Калінінграда ў бок Мурманска, а іншы з Масквы ў турэцкую Анкару. Магчыма, на борце людзі, якіх будуць мяняць.

Каментары5

  • не такі, як ёсць
    01.08.2024
    Кара-мурза і Яшын мусіць значна лепшыя за Статкевіча ці Бабарыку
  • Хмм
    01.08.2024
    Добра, што з'явіўся шанец абмяняць палітзняволеных.
    Шкада, што сярод беларускіх палітыкаў такую ідэю выказаў толькі адзін Зянон Пазьняк, але ніхто з беларускіх дзеячоў, якія на слуху, яго ініцыятыву не падтрымаў.

    А аказваецца, Пазьняк годную ідэю прапанаваў. Якая зараз паспяхова рэалізуецца. Але толькі ў дачыненні да расейскіх палітвязняў. А за нашых, беларускіх, ніхто, акрамя Пазьняка, не прасіў... А маглі ж выйсці нашы...
  • Лол
    01.08.2024
    Яшин сейчас побежит устраиваться на предыдущее место работы, в российский военкомат,обеспечивать призыв.

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы назваў, што атрымаў Лукашэнка ад амерыканцаў узамен за вызваленне Ціханоўскага і іншых палітвязняў6

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса9

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»11

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць