Грамадства

На найбуйнейшым у свеце фестывалі мастацтваў прэзентавалі арт-інсталяцыю ў гонар беларускіх палітвязняў

Да 26 жніўня ў сталіцы Шатландыі Эдынбургу ў рамках найбуйнейшага фестывалю мастацтваў Fringe дэманструецца мастацкая інсталяцыя «Галасы, якія праціскаюцца скрозь краты» з імёнамі больш за 1400 беларускіх палітвязьняў, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на нямецка-швейцарскую праваабарончую арганізацыю Libereco.

Libereco.org

У двары Summerhall імёны больш за 1400 палітвязняў вывесілі на асобных таблічках на англійскай і беларускай мовах.

«Гэтая экспазіцыя, якая займае амаль 50 квадратных метраў, паказвае маштабы палітычнага прыгнёту ў Беларусі, паколькі кожная таблічка сімвалізуе гады турэмнага зняволення, страчаныя надзеі, дэпрэсію, дрэннае здароўе і зламаныя жыцці столькіх нявінных людзей. Але яна таксама сымбалізуе мужнасць і непадпарадкаванне тысяч беларусаў, якія не паддаліся спробам рэжыму Лукашэнкі прымусіць людзей замаўчаць і спыніць любое іншадумства», — паведамляе Libereco.

У будынку Summerhall на адной са сценаў таксама выставілі 15 рэпрадукцый малюнкаў беларускіх палітвязняў, якія тыя даслалі з турмы сваім сем’ям і блізкім.

Эдынбургскі фестываль мастацтваў Fringe лічыцца найбуйнейшым фестывалем мастацтваў у свеце. На працягу трох тыдняў жніўня горад Эдынбург вітае творцаў з усяго свету ў розных відах мастацтваў — тэатр, танцы, цырк, кабарэ, дзіцячыя шоу, мюзіклы, опэра, музыка і інш.

Сёлета ў фэстывалі Fringe, які праходзіць 2-26 жніўня, удзельнічаюць прадстаўнікі 58 розных краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?8

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry2

Ген выжывання: навукоўцы разгадалі сакрэт афрыканскага племені, якое амаль не п'е вады і есць толькі мяса1

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар4

Даследчыкі: штучны інтэлект пашырае разрыў паміж «зоркамі» і астатнімі1

У Гродне агрэсіўны бусел не даваў людзям выйсці з дзіцячай амбулаторыі ВІДЭА7

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Трамп паіранізаваў з Пуціна, расказаўшы пра сустрэчу Уіткафа з ім8

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША36

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць