Усяго патроху33

Кампанія Apple заблакавала доступ да адной са сваіх платформ для ўсіх кліентаў з Беларусі і Расіі

Кампанія Apple раптоўна апавясціла распрацоўшчыкаў кантэнту з Беларусі і Расіі, што цяпер ўсе рэкламныя інструменты буйной платформы Apple Search Ads для іх недаступныя. Што ад гэтага страчваюць беларусы?

Прыклад афіцыйнага ліста Apple, які пачалі атрымліваць распрацоўшчыкі з Беларусі і Расіі. Крыніца: тэлеграм-канал iOS Dev

Як піша тэлеграм-канал iOS Dev, Apple дасылае беларускім і расійскім кліентам лісты з інфармацыяй аб спыненні іх доступу да рэкламнай платформы Apple Search Ads.

У афіцыйным лісце кампаніі гаворыцца, што блакіроўка пачала дзейнічаць з 15 жніўня.

Прычына блакіроўкі дакладна не тлумачыцца, толькі згадваецца асноўны яе крытэр — краіна паходжання кліентаў. Іншыя краіны, акрамя Беларусі і Расіі, не называліся.

Apple Search Ads лічыцца платформай № 1 для рэкламы iOS-дадаткаў у краме App Store. Яна дае рэкламадаўцам па ўсім свеце магчымасць хуткага прыцягнення новых карыстальнікаў у абыход сур'ёзнай канкурэнцыі на рынку, а таксама абараняе іх брэнды і аўтарскія правы ад старонніх замахаў.

Платформа таксама дае кліентам падрабязную статыстыку і рэкамендацыі па паспяховым прасоўванні дадаткаў у App Store. 

Усё гэта азначае, што беларускім распрацоўшчыкам дадаткаў для Apple цяпер будзе значна складаней канкураваць з гульцамі з іншых краін, а іх прадукты з большай доляй верагоднасці не ўбачаць карыстальнікі па ўсім свеце, што адчувальна адаб'ецца на іх прыбытку і магчымасці ствараць новыя дадаткі.

Каментары3

  • Чарговы ўдар не па рэжыму, а па людзях
    16.08.2024
    Ура! Санкцыі! Лукашэнка пераможаны!
    Не?
  • Яблоко на снегу
    16.08.2024
    Да, именно режим Лукашенко и Путина и есть пользователи сервисов и продуктов Apple. Сейчас они прекратят войну и вернут захваченные территории.
    Правильные санкции, в точку.
  • Cc
    16.08.2024
    если посмотреть, как пример, также на запрет вывоза европейского секонд-хенда, то беларуские компании не основная цель. цель всяческими способами снизить уровень жизни вообще по всему миру используя любые предлоги.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць