Грамадства

У Светлагорску перадавіцу вытворчасці і шматдзетную маці судзілі за распаўсюд «экстрэмізму»

У Светлагорскім раённым судзе 16 жніўня вёўся адміністрацыйны працэс супраць Ірыны Субоцінай, піша «Гомельская Вясна».

Ірына Субоціна

На жанчыну было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.

Пастанову выносіла суддзя Ганна Гулевіч. Прысуд высвятляецца праваабаронцамі.

Вядома, што жанчына з такім іменем і прозвішчам больш за 20 год працуе ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат».

Пра Ірыну Субоціну у 2023 годзе пісала раённая газета «Светлагорскія навіны». Ірына — шматдзетная маці, у 2010 годзе яна была ўзнагароджаная Ордэнам Маці за выхаванне 5 дзяцей. Таксама Ірына Субоціна добра спраўлялася са сваімі прафесійнымі абавязкамі і за гэта яе ў 2013-м узнагародзілі ганаровай граматай таварыства, а ў 2021-м занеслі на Дошку гонару прадпрыемства за «добрасумленную працу і поспехі ў рабоце».

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць