Аўто77

Стала вядома, колькі машын з ЗША, што замовілі беларусы да санкцый, захраслі ў порце Клайпеды

З 4 чэрвеня Літва і іншыя суседнія краіны ЕС не прапускаюць у Беларусь машыны, маладзейшыя за 5 гадоў і з аб'ёмам рухавіка ад 1,9 літра. Людзі, якія ўжо набылі аўто ў Штатах і адправілі машыны ў Клайпеду, не ведаюць, як іх забраць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паводле тэлеканала АНТ, у Клайпедзе цяпер захраслі 4 тысячы машын беларусаў.

Ніякага выйсця пакуль ні пакупнікі, ні пасярэднікі, праз якія аўто набывалі ў ЗША, знайсці не могуць.

Разглядаюцца варыянты — адпраўляць аўто праз Грузію ці Турцыю. Гэта будзе каштаваць пакупнікам дадаткова да 5 тысяч еўра.

Кожны дзень прастою аўто ў порце, паведамляе тэлеканал, каштуе да 20 еўра, што таксама дадаткова выльецца ў круглую суму.

Каментары7

  • Пабрацім
    18.08.2024
    Трэба неадкладна канфіскаваць і скіраваць ва Ўкраіну на фронт! Вайна ідзе!
  • тутэйшы
    18.08.2024
    Пабрацім, ну так, на фронце надта патрэбныя тэслы пасля дробных аварыў, розныя цывільныя бьюікі ад дылераў ці машыны на запчасткі тыпу старых фардоў/шэврале
  • гердзень
    19.08.2024
    Пабрацім, можна прадаць тваю кватэру, дом і ахвяраваць у ЗСУ, ідзе вайна

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць