Меркаванні55

Форма тэрміновага апраўдання і справаздачы перад Крамлём. У чым сэнс ваяўнічага інтэрв'ю Лукашэнкі 

Галоўны меседж, які Лукашэнка імкнуўся данесці да Крамля і расійскай эліты, дзеля чаго і было арганізавана інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу «Расія», наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расіі — вайна супраць гэтых звяроў… Стаім спінай да спіны… Мы не дазволім рускім у спіну страляць», піша Валер Карбалевіч для «Радыё Свабода». 

Даўно ўжо Лукашэнка не даваў інтэрвію замежным мэдыям. Відаць, няма асабліва ахвотных зь ім размаўляць. Ён стаў малацікавы: усё, што мог, ужо нагаварыў за 30 гадоў. Цяпер толькі паўтарае сам сябе ў розных варыяцыях. Але зараз — асаблівы выпадак.

Мяркуючы па ўсім, тых дзеяньняў, якія актыўна дэманстравалі беларускія ўлады 10-12 жніўня, каб паказаць Расеі саюзьніцкую вернасьць, Маскве падалося недастаткова. Патрэбна было тэрмінова рабіць нешта яшчэ, бо ў Крамлі засталіся незадаволеныя. Магчыма, расцанілі актыўнасьць афіцыйнага Менску як паказную, фармальную, разьлічаную на вонкавы эфэкт.

І беларускія ўлады прыдумалі. 15 жніўня ў Менск тэрмінова запрасілі вядомага прапагандыста і вядоўцу грамадзка-палітычнага ток-шоу «60 хвілін», дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Яўгенія Папова, каб узяць інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі для тэлепраграмы «Вялікія нядзельныя весткі» на тэлеканале «Россия». Інтэрв’ю прадаўжалася каля дзвюх гадзін. Толькі ў нядзелю зьявілася яго поўная вэрсія.

Што сказаў Лукашэнка?

Галоўны мэсэдж, які хацеў данесьці беларускі ўладар да Крамля і расейскай эліты, дзеля чаго, відавочна, і было арганізаванае гэтае інтэрвію, наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расеі — вайна супраць гэтых зьвяроў… Стаім спіной да спіны… Мы не дазволім рускім у сьпіну страляць».

На працягу апошніх тыдняў расейскія блогеры ня раз папракалі Лукашэнку: маўляў, адвёў свае войскі ад украінскай мяжы, у выніку чаго камандаваньне Ўкраіны тыя вайсковыя падразьдзяленьні, якія вызваліліся, накіравала ў Курскую вобласьць.

Лукашэнка запэўнівае, што цяпер беларускія войскі высунуты да мяжы («траціну войска мы ўвялі»), украінцы вымушаныя рэагаваць, такім чынам Беларусь дапамагае расейцам ў Курскай вобласьці. Ён кажа: «Яны ж (украінцы — Аўт.) перакінулі падраздзяленьні да нашай мяжы дадаткова, калі ўбачылі, што мы фармуем адпаведныя падразьдзяленьні на мяжы».

Лукашэнка казаў усё так, каб спадабацца расейскай аўдыторыі: «Імпэрыю гэтую яшчэ ніхто не перамагаў і не пераможа — Расею».

Зноў вярнулася ваяўнічая рыторыка на адрас Захаду. Заходніх палітыкаў Лукашэнка назваў «зьвярамі», «шалёнымі», «вар’ятамі», «нацыстамі». Гучалі традыцыйныя пагрозы, у тым ліку, чарговым разам абяцаў прымяніць ядзерную зброю ў нейкай крытычнай сытуацыі.

Лукашэнка ўсяляк падкрэсьліваў сваю асаблівую ролю ў расейскай палітыцы. «Мы з прэзыдэнам Пуціным…» — рэфрэнам гучала праз ўсё інтэрвію.

На хаду арганізаванае інтэрвію стала своеасаблівай формай апраўданьня і справаздачы перад Крамлём.

Але гэтым справа не абмежавалася. 16 жніўня, праз 10 дзён пасьля пачатку ўкраінскімі вайскоўцамі курскай апэрацыі, Лукашэнка нарэшце правёў нараду ў пытаньнях ваеннай бясьпекі. Падчас якой міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў пра «высокую імавернасьць збройных правакацый з боку Ўкраіны». Такая вось запозьненая дэманстрацыя салідарнасьці з Расеяй.

Каментары5

  • Гы
    18.08.2024
    даведка, каму ён толькі ў тым крамлі не даваў)
  • Ганьба
    18.08.2024
    Расейская шлюха
  • КМА
    19.08.2024
    Лукашэнка трапиу у пастку, Якую сам и пабудавау сваей хлусьней, кали шукау ранней адказы, чаму ён не бярэ удзел у расейским СВО сваими узброенными силами. Малявау неверагодныя карцины, як многа ВСУ её стрымливае.. И вось, на табе, адвеу войски и на табе, Курск усплыу.

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі5

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж7

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі5

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць