Грамадства66

Беларуская прафесарка прапанавала школьнікам, асабліва малодшым, вучыцца стоячы

Дзецям 7-10 гадоў няпроста правесці цэлы ўрок, седзячы за партай, таму яны пачынаюць круціцца, адцягваецца іх увага.

Фота: Mogilev Online

У школах, асабліва пачатковых класах, рэкамендуецца выкарыстоўваць канторкі — вучнёўскія сталы для працы стоячы. Пра гэта паведаміла БелТА прафесар кафедры гігіены і аховы здароўя дзяцей з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ доктар медыцынскіх навук Алена Гузік.

Паводле яе слоў, канторкі для школ закуплены, аднак часцяком яны выкарыстоўваюцца не па прызначэнні. Разам з тым навуковыя даследаванні даказваюць іх карысць. Дзецям 7-10 гадоў няпроста правесці цэлы ўрок, седзячы за партай, таму яны пачынаюць круціцца, адцягваецца іх увага. Талковы педагог прапануе такому дзіцяці змяніць від дзейнасці, напрыклад, правядзе кароткую фізкультхвілінку або папросіць сцерці крэйду з дошкі.

Як патлумачыла Алена Гузік, немагчымасць выседзець цэлы ўрок для маленькіх дзяцей звязана з асаблівасцямі нервовай дзейнасці. Некаторыя дзеці ў пачатковай школе не могуць знаходзіцца ў становішчы седзячы больш за 7—10 хвілін у дзень. Такім школьнікам пажадана прапанаваць займацца не толькі седзячы, але і стоячы.

Зрэшты, канторкі можна выкарыстоўваць у працэсе навучання і ў старэйшых класах.

Прафесар кафедры патлумачыла, што дзякуючы змене дзейнасці, магчымасці працаваць як седзячы, так і стоячы, у вучняў умацоўваецца апорна-рухальны, вестыбюлярны апарат, менш праяўлена стома.

Ёсць даследаванні, якія сведчаць аб павелічэнні жыццёвай ёмістасці лёгкіх пры актыўным выкарыстанні канторак падчас вучэбных заняткаў. Дзякуючы механічнай нагрузцы на суставы ніжніх канечнасцяў, у тым ліку ступні, забяспечваюцца ўмовы для ўмацавання цягліц і звязкаў ніжніх канечнасцяў, што спрыяе фармаванню скляпенняў ступні і можа служыць адным са спосабаў прафілактыкі і карэкцыі дэфармацый стопаў у навучэнцаў.

Па правілах канторка ставіцца каля сцяны, процілеглай дошцы, або каля сцяны, процілеглай святлу. Калі паставіць яе ў праходах паміж партамі, можна закрыць натуральнае святло або абмежаваць прагляд матэрыялу на дошцы для іншых навучэнцаў.

Вышыня над падлогай пярэдняга краю стальніцы канторкі, звернутай да вучня, павінна быць 75 см — для навучэнцаў ростам 115—130 см, 85 см — пры росце 130-145 см, 95 см — пры росце 145-160 см.кут нахілу стальніцы — 15—17 градусаў.

У адпаведнасці з гігіенічнымі рэгламентамі працягласць бесперапыннай працы за канторкай не павінна перавышаць 7-10 хвілін для вучняў 1-4-х класаў, 15 хвілін — для навучэнцаў 5-11-х (12-х) класаў.

Алена Гузік заўважыла, што не кожны навучэнец можа прастаяць за канторкай адразу 7-10 хвілін у пачатковай школе і 10-15 хвілін у больш старэйшых класах. Таму, паводле яе слоў, у кожным выпадку павінен быць індывідуальны падыход.

Каментары6

  • Саня Кулінковіч
    21.08.2024
    І застаўся ад цябе толькі гузік
  • Acab гігіеніст акадэмічны
    21.08.2024
    Стоячы таксама памалу пойдзе індактрыналыя. Прыкуць [спасылкі на дасьледаваньні, цытаты з Энгельса, Маркузэ і Шваба] да кайла і ў кшталтавальню патронаў для фронту.
    Тады навука цэнтралізаваная найлепей пойдзе
  • Гузік
    21.08.2024
    ... ты згубіўся зноў
    ... ты мой ...
    ... ад штаноў .
    Канешне лепей і карысней для здароўя каб дзеці строем хадзілі пад час навучання . І дзяржаве прыемна . Толькі напрыклад ў Скандынаўскіх вучні не сядзяць і не стаяць па некалькі гадзін )))
    Няўжо " беларускі " прахффесарр пра гэта ніколі ня чула ?)

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць