Свет22

Дураў збіраўся сустракацца з Макронам перад затрыманнем? Вось хто пра гэта выдумаў

Гэтую навіну апублікавалі шматлікія медыя са спасылкай на французскую газету Le Canard enchaîné. Разабраліся, што за выданне пра гэта напісала і ці сапраўды Макрон сябруе са стваральнікам Telegram.

Павел Дураў і Эмануэль Макрон. Фота: NickLubushko/wikimedia.org, dvidshub.net

Падхапілі гэтую інфармацыю як расійскія прапагандысты, гэтак і некаторыя тэлеграм-каналы і медыя, а таксама французскія крайне правыя папулісты.

Што за выданне Le Canard enchaîné

Le Canard enchaîné перакладаецца з французскай як «прыкаваная качка». Гэта найстарэйшае з дзеючых французскіх сатырычных выданняў, заснаванае ажно ў 1915 годзе. Спачатку газета была блізкая да крайне левых цячэнняў, але з 20-х адмежавалася ад іх, хоць яе аўтары троху больш сімпатызуюць левым, чым правым, і дагэтуль.

Адметна, што пры накладзе больш чым 500 тысяч асобнікаў газета зусім не публікуе рэкламы. Пры гэтым чысты прыбытак газеты — мільёны даляраў. Рэч у сотнях тысяч лаяльных чытачоў па ўсёй Францыі.

Сама газета складаецца з карыкатур, фельетонаў і скетчаў. Пры гэтым часта газета даследуе даволі складаныя тэмы і робіць гучныя расследаванні, але ніколі не здраджвае фірмоваму стылю.

Што напісала газета?

У апошнім выпуску невядомы аўтар, схаваны пад псеўданімам J.C., піша, што «Макрон не паспеў напаследак павячэраць з Паўлам Дуравым». Дураў, піша газета, адразу пасля затрымання заявіў паліцыі, што збіраецца на вячэру ў Елісейскі палац.

Пасля гэтага, працягвае аўтар, журналісты газеты Le Palmipède (такой не існуе) запыталіся ў Елісейскім палацы, ці праўда гэта. Там, маўляў, адказалі: прэзідэнт у той вечар быў на курорце Ле-Туке (яго жонка мае там дом), а Дураў адразу пасля затрымання пачаў хваліцца сваімі сувязямі і знаёмствамі ды выдумаў вячэру з Макронам.

Далей ідзе больш сур'ёзная частка нататкі. Аўтар схіляецца да думкі, што Павел Дураў прыехаў у Францыю, бо меркаваў, што французскія ўлады не будуць выстаўляць яму аніякіх абвінавачанняў і будуць ставіцца асабліва. «Макрон мае звычку рассцілаць чырвоную дывановую дарожку перад усімі запар тэхнамагнатамі, нават такімі мутнымі, як Ілан Маск», — піша аўтар.

«Але, падобна, гэтым разам тэлеграма да Макрона не дайшла…» – іранізуе газета, абыгрываючы падабенства французскага слова télégramme і назвы месенджара Дурава.

Дык ці збіраўся Дураў сустракацца з Макронам?

Не, гэта жарт.

Le Canard enchaîné проста хацеў у характэрнай манеры ўпікнуць французскі ўрад за неразборлівасць у сувязях. Акрамя ўсяго іншага, газета спачатку, яшчэ да выхаду нумару, апублікавала гэтую нататку ў твітары, імаверна, каб павялічыць продажы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Юля "Дземан" Гавако
    28.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Satan
    28.08.2024
    Я бы не загадывал по поводу Дурова. Чот там мутно всё. Сперва с Путиным встречи не было в Баку... а потом это. И шот слишком много ему вешают. Блин, якась подстава, курвой буду)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава20

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук сцвярджае, што таксіст двойчы прыняў аплату за паездку: «Узяў грошы ў мамы, а потым — у мяне»1

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў3

Браты Менендэсы, абвінавачаныя ў забойстве бацькоў, атрымалі шанец на датэрміновае вызваленне

Ярмошына: Я 30 гадоў таму падумаць не магла, што мы будзем жыць так добра42

Экскурсаводаў і гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі, якія зацвердзіў Лукашэнка7

У ДТЗ у Чавускім раёне загінулі тры чалавекі

На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу7

Брытанец, які адсядзеў 38 гадоў у турме за забойства, выйшаў на волю: ён аказаўся невінаватым1

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава20

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць