Культура22

Памёр акцёр Георгій Маляўскі

Заслужаны артыст Георгій Маляўскі памёр на 78-м годзе жыцця. Маляўскі доўгія гады працаваў у Купалаўскім тэатры і пакінуў яго трупу ў 2020 годзе, піша «Люстэрка».

Фота: kino-teatr.ru

Георгій Маляўскі нарадзіўся ў 1946 годзе ў Мінску. У 1970-м скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (сёння — Акадэмія мастацтваў). Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года — у Купалаўскім тэатры.

@nashaniva Памёр заслужаны артыст Беларусі Георгій Маляўскі #умершиезнаменитости #минсксейчас #беларусь #купала #беларусь #нашаніва #беларускітыкток ♬ Last Hope - Steve Ralph

Сярод яго найбольш значных роляў: А.А. («Эмігранты» Мрожака) і Ян Дабровіч («Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча). Таксама сыграў дзясяткі іншых роляў на Купалаўскай сцэне. Актыўна здымаўся ў кіно.

У 2020 годзе разам з большай часткай трупы Купалаўскага тэатра запатрабаваў спыніць гвалт супраць мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Калі гэтыя патрабаванні былі адхіленыя, звольніўся з большай часткай трупы.

У тым жа годзе граў у праекце «Прыгоды Чыпаліны», у якім былі задзейнічаныя ўдзельнікі незалежнай трупы «Купалаўцы».

Каментары2

  • Улад
    31.08.2024
    Памятаю гэтага акцёра і яго спектаклі у Купалаўскім. Зараз буду памятаць Георгія Маляўскага і як прыстойнага сумленнага чалавека.
    Спачуванні родным і сябрам.
  • Ws
    31.08.2024
    Незабыўны тэмбр голасу!

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць