Усяго патроху22

У Беларусі знайшлі рэдкі від ядомай лісічкі — не жоўтую, а жаўтлявую

Знаходкай падзяліўся дасведчаны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч. Ён зняў рэдкі грыб на відэа і апублікаваў яго ў сацсетках.

Скрыншот з відэа

Грыбнік расказаў, што рэдкі від — жаўтлявая лісічка — быў знойдзены ім у нетрах беларускіх балот.

Спачатку здалося, што гэта лісічка трубчастая — позні від, які ў Карэліі, напрыклад, збіраюць нават з-пад снегу. Але ў жаўтлявых лісічак больш аранжавыя ножкі і пласцінкі пад капялюшыкам менш выяўленыя, чым у трубчастых. А найбліжэйшы сваяк жаўтлявай лісічкі — лісічка чорная. Пах у жаўтлявай лісічкі такі ж, як і ў чорнай, па смаку ж яна падобная на лісічку жоўтую.

Па словах Аляксандра, жаўтлявая лісічка насамрэч смачная, хоць звычайна лічыцца, што не вельмі.

«Тое ж самае і пра трубчастыя было напісана, што гэта галоўны грыб Фінляндыі, але ўжываюць толькі капялюшык, таму што ножка пругкая, жорсткая. Але на самай справе, калі абсмажыць яе на алеі з соллю, то кансістэнцыя, як кальмар і грыб — нешта па цэнтры. Тэкстура такая пругкая, гнуткая. І смак даволі нядрэнны», — расказаў аматар ціхага палявання.

Каментары2

  • вялікая і малая мядзведзіца
    31.08.2024
    з гэтымі мядзведзямі страшна ўжо ў лес ісці
  • Жвір
    31.08.2024
    Знайшоў у нетрах балот ! :)))
    Вось толькі навошта лезьці ў тыя нетры, каб зьбіраць гэткі жмых ? :) Ну, калі толькі прыродай палюбавацца, ды водару таго чароўнага ўдыхнуць, з самых імхоў.
    Грыбоў жа хапае больш звыклых, асабліва ў верасах, якія, дарэчы, зацьвілі ў гэтым годзе нязвыкла рана, на радасьць бортнікам.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі14

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі14

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць