Грамадства2424

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі

Колькі каштуе адпачыць у Турцыі беларусам, калі ляцець з Беларусі, Польшчы ці Літвы? Чаму выбіраюць такі адпачынак? Пра свой досвед паездкі да турэцкага ўзбярэжжа гэтым летам «Нашай Ніве» распавялі некалькі жанчын.

З Беларусі

Аліна лятала ў Турцыю з мужам і гадавалым сынам, а таксама з бабуляй — яе маладыя бацькі вырашылі ўзяць у дапамогу, каб мець магчымасць адпачываць і без дзіцяці. Ляцелі з Мінска, 5 гадзін пералёту маленькаму хлопчыку даліся даволі складана.

— Але ж, на жаль, варыянтаў звазіць дзіця на мора цяпер няшмат. Турцыя выглядае самай рэальнай з магчымасцяў, — распавядае дзяўчына. — Ты ж не будзеш стаяць з гадавасікам суткі на мяжы.

Аліна прызнаецца, што гатэль сям’я выбрала не самы танны (але далёка і не самы дарагі з магчымых). За адпачынак 11 начэй для трох дарослых і аднаго дзіцяці заплацілі ажно $9000. Менавіта высокі кошт дзяўчына лічыць галоўным мінусам адпачынку.

— Гатэль, сэрвіс, ежа — усё на самым лепшым узроўні. У нашым гатэлі было шмат як расіян і казахаў, так і еўрапейцаў — французаў, брытанцаў, немцаў.

Іншая беларуска, Марына, лятала на адпачынак у Турцыю адна.

— З сумам згадваю, што ў 2010-м лятала ў Кемер з сяброўкай за $1160 на дваіх на 10 начэй. Канечне, гэта быў не шыкоўны, але цалкам прыстойны пяцізоркавы гатэль на першай лініі. Цяпер жа цэны на Турцыю паляцелі кудысьці ў космас. У турфірме самы танны варыянт для мяне адной на 10 начэй прапаноўвалі за $1000 — і гэта літаральна быў нейкі клапоўнік толькі са сняданкамі. Бачыла ў горадзе рэкламу тура, дзе абяцалі тыдзень адпачынку ў Антальі для дваіх «усяго» за 7 тысяч рублёў. Так і напісана — усяго! Быццам бы 7 тысяч рублёў за тыдзень для беларусаў — гэта капейкі.

Але Марына вырашыла ўсё ж набыць для сябе тур у Турцыю. Заплаціла каля $2600 за 10 начэй. А вось нагода выбраць для адпачынку менавіта гэту краіну кагосьці можа і шакаваць.

— Я лічу, што галоўным брэндам Турцыі даўно варта зрабіць турэцкіх мужчын. Яны і выглядаюць шыкоўна, і ўмеюць зачароўваць жанчын. І калі я шчыра кажу пра гэта некаму са знаёмых, яны робяць вялікія вочы: «Туркам жа толькі адно трэба!» Можна падумаць, беларускія мужчыны шукаюць жанчын для таго, каб творчасць Караткевіча ці Быкава абмяркоўваць.

Усе мы шукаем яскравы сэкс. Дык туркі, у адрозненне ад беларусаў, умеюць зрабіць прыемна — як на словах, так і на справе. З прыгожым туркам ты адчуваеш сабе прынцэсай, а нейкі пузаценькі беларус будзе лічыць, што гэта ты павінна танчыць полечку, каб спадабацца яму.

З Польшчы

Ганна з мужам звычайна ездзіць адпачываць у Турцыю ў маі ці ўжо ў верасні-кастрычніку, калі цэны не такія вялікія, як у высокі сезон.

— Мы заўсёды імкнёмся ўкласціся ў бюджэт 1000 еўра на траіх — два дарослыя і дзіця. Звычайна ў нас гэта атрымліваецца дзякуючы таму, што выбіраем гатэлі сярэдняга класу. За апошнія гады, канечне, цэны ў Турцыі на ўсё павысіліся. Мне здаецца, што выбар ежы пры гэтым у гатэлях стаў менш разнастайным. Але ў асноўным для тураў з Варшавы ўсё больш-менш стабільна.

Ганна адзначае, што галоўнае пры выбары гатэля глядзець на водгукі турыстаў — яна траціць на гэта шмат часу, чытаючы водгукі і на англамоўных сэрвісах, і на рускамоўных, і на польскамоўных.

— Бывае, што водгукі на пяцізоркавы гатэль значна горшыя, чым на трохзоркавы. Праглядаю таксама рэйтынг на Букінгу і ўжо сыходзячы з гэтага прымаю канчатковае рашэнне.

Дзяўчына кажа, што параўноўвала цэны з вылетам з Польшчы і Літвы, і другі варыянт на 30-40% звычайна даражэйшы.

— А калі казаць пра варыянты з Беларусі, дык мае сябры разглядалі магчымасць прыляцець у наш гатэль у нашы даты, каб адпачыць разам — для іх кошт з вылетам з Мінску быў амаль у тры разы вышэйшы, чым для нас з Варшавы. У выніку яны адмовіліся ад такой ідэі і адпачывалі ў Беларусі.

Сёлета Ганна з сям’ёй у маі адпачывала ў Сідэ.

— На гэтым курорце звычайна шмат немцаў, сёлета таксама сустракала нямала скандынаваў — кампаніі са Швецыі, Нарвегіі. Было шмат украінцаў — яны таксама ляцелі з Польшчы.

Турцыю сям’я выбірае, таму што там цудоўнае надвор’е — нават калі ты адпачываеш вясной ці восенню.

— Калі казаць пра мінусы, для мяне гэта аэрапорт Антальі, які моцна перагружаны — трэба шмат часу чакаць у чарзе і на пасадку, і на ўзлёт. Ну і ехаць з аэрапорту шмат часу — калі твой гатэль у 120 кіламетрах ад Антальі, трансфер можа займаць да 3 гадзін.

З Літвы

Вольга разам з мужам і чатырохгадовым дзіцём ляцела ў Анталью з Вільнюса. За тур на 11 начэй у пяцізоркавы гатэль на «ультра ўсё ўключана» за траіх аддалі каля $2760.

— Мне здаецца, цэны тураў растуць больш для тых, хто ляціць з Беларусі. У мінулым годзе да нас у гатэль прыляталі сябры з Мінска — іх тур на дваіх на тую ж колькасць дзён каштаваў на $100 даражэй, чым наш на траіх. У гэтым годзе мы таксама планавалі ляцець у адзін гатэль (ужо іншы) разам з розных краін. Але высветлілася, што для сяброў тур будзе каштаваць ажно на $1000 даражэй, чым нам.

Турцыю сям’я выбрала таму што лічыць такі варыянт аптымальным для адпачынку з дзіцём — не трэба думаць, чым накарміць дзіця, а калі-некалі яго могуць забаўляць аніматары. Плюс у Турцыі любяць дзяцей і не будуць закатваць вочы, калі дзіця паводзіць сябе не як лялька.

— У нашым гатэлі ў асноўным былі турысты з Еўропы — нават персанал больш размаўляў на англійскай і нямецкай. Але не пашанцавала нам у іншым — вокны нашага нумара выходзілі на суседні гатэль.

А той відавочна арыентаваўся на расіян, таму кожны дзень падчас дзённага сну сына мы з мужам пакутавалі ад аглушальнай рускай папсы — пачынаючы ад жудаснай «Дарите женщинам цветы» да прапагандысцкай «Матушка земля, белая берёзонька». Здаецца, песня пра «святую Русь» раз’юшыла не толькі нас, бо з нейкага моманту менавіта яе пачалі ўключаць на мінімальны гук.

Каментары24

  • х
    07.09.2024
    Ранш здзиуляла, кали людзи на отпуск крэдыт брали, а потым 2-3 гады аддавали. Зараз можна на гэтыя грошы кетайца набыць))) Якая, у их будзе легика зараз на гэтыя грошы? Отпуск ци кетайца набыць?)
  • Мёртвая галава
    07.09.2024
    Адзіная карысная інфармацыя ў артыкулу гэта што Аліна раздае направа і налева ў пошуках "яскравага сексу". Не дарма з Алінамі стараюся не мець ніякіх справаў...
  • Вожык
    07.09.2024
    Мёртвая галава, расплюшчы вочы, гэта была Марына, а не Аліна.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж33

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж33

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць