Вайна

Зяленскі пра захопленую частку Курскай вобласці: Мы перавярнулі гульню і выцясняем вайну на тэрыторыю Расіі

Прэзідэнт Украіны на базе Рамштайн таксама заявіў, што Расія рыхтавала наступ на Сумскую вобласць з Курскай вобласці.

Уладзімір Зяленскі падчас пасяджэння «Рамштайн». Фота: president.gov.ua

Больш за 1,3 тысячы квадратных кіламетраў Курскай вобласці ў цяперашні час знаходзіцца пад кантролем УСУ, сцвярджае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён заявіў пра гэта на пасяджэнні кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны, якая праходзіць на авіябазе NATO Рамштайн у Германіі.

«І гэта ўключае 100 населеных пунктаў. Значная частка гэтай тэрыторыі была пакінута расійскімі войскамі. Яны проста беглі, калі ўбачылі набліжэнне нашых войскаў. Значная частка тэрыторыі была ўзятая пад кантроль нашымі войскамі падчас бою», — сказаў Зяленскі.

Расійскія вайскоўцы штодня заяўляюць аб адбіцці спробаў УСУ наступаць у Курскай вобласці, украінскае ўварванне ў якую пачалося месяц таму — 6 жніўня.

Уладзімір Пуцін, выступаючы на форуме ва Уладзівастоку, сцвярджаў, што расейскія вайскоўцы «стабілізавалі сітуацыю» ў Курскай вобласці і пачалі «паступова выціскаць» УСУ з тэрыторыі Расеі.

Зяленскі на базе Рамштайн таксама заявіў, што Расія нібыта рыхтавала наступ на Сумскую вобласць з Курскай вобласці.

«Сёння роўна месяц з пачатку нашай аперацыі ў Курскай вобласці Расіі. Гэта памежжа, з якога Пуцін рыхтаваўся распаўсюдзіць вайну на ўкраінскую тэрыторыю. Ён рыхтаваўся пачаць новы наступ супраць нашага горада Сумы. Мы перавярнулі гульню і выцясняем вайну на тэрыторыю Расеі дзякуючы нашаму контрнаступленню», — цытуе яго «Украінская праўда».

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць