Вайна55

ЗША абвясцілі аб выдзяленні Украіне дадатковай дапамогі на 250 мільёнаў даляраў

Пентагон абвясціў 6 верасня аб выдзяленні дадатковай дапамогі з мэтай задавальнення крытычна важных патрэбаў Украіны ў сферы бяспекі і абароны. Прыкладны кошт пакета складае 250 мільёнаў даляраў, ён уключае ракеты для сістэм СПА, боепрыпасы для ракетных сістэм і артылерыі, бранятэхніку і супрацьтанкавую зброю.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін (справа) са сваім украінскім калегам Рустэмам Умеравым. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein

У новы пакет амерыканскай дапамогі ўваходзяць:

  • ракеты RIM-7 і падтрымка для СПА;
  • ракеты Stinger;
  • боепрыпасы для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм (HIMARS);
  • 155-мм і 105-мм артылерыйскія боепрыпасы;
  • кіраваныя па правадах супрацьтанкавыя ракетныя комплексы (BGM-71 TOW);
  • супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4;
  • баявыя машыны пяхоты Bradley;
  • бронетранспарцёры M113;
  • машыны з абаронай ад мінаў і засадаў (MRAP);
  • боепрыпасы і гранаты для стралковай зброі;
  • патрульныя катары;
  • марское навучальнае абсталяванне;
  • абсталяванне і боепрыпасы для падрываў;
  • а таксама запасныя часткі, дапаможнае абсталяванне, паслугі, навучанне і транспарт.

ЗША працягнуць супрацоўніцтва прыблізна з 50 саюзнікамі і партнёрамі праз кантактную групу абароны Украіны, імкнучыся задаволіць неадкладныя патрэбы Украіны ў справе абароны ад расійскай агрэсіі, падкрэсліваецца ў заяве Белага дома.

Каментары5

  • Порошенко
    07.09.2024
    Но это же смешные суммы. Украина в день тратит больше на войну / из-за войны.
  • Н
    07.09.2024
    Ну и трепачи, все всем рассказали. Хоть что-нибудь в секрете бы оставили
  • Васіль
    07.09.2024
    Так а дзе той "61 млрд" пра які Андрэй Бугай Дынько нам апавядаў яшчэ ў красавіку?

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць