Свет

Зніклага міністра замежных спраў Кітая пакінулі ў жывых?

Апальны Цынь Ган, пра якога хадзілі чуткі, што яго маглі расстраляць ці ён мог сам забіць сябе, хутчэй за ўсё працуе ў пекінскім дзяржаўным выдавецтве на непрыкметнай пасадзе.

Цынь Ган. Фота: Terje Pedersen / Pool photo via AP

Міністр замежных спраў Кітая Цынь Ган нечакана знік пасля таго, як 25 чэрвеня 2023 года правёў сустрэчы ў Пекіне з міністрамі замежных спраў Шры-Ланкі і В'етнама, а таксама з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Андрэем Рудэнкам.

Як піша The Washington Post, Цынь Ган зрабіў імклівую кар'еру. Разам прызначэннем міністрам замежных спраў ён быў уведзены ў склад Дзяржаўнай рады. Папярэднік Гана на пасадзе змог туды трапіць толькі праз пяць гадоў кіравання МЗС.

Цынь заслужыў давер Сі Цзіньпіна ў якасці кіраўніка службы пратаколу МЗС у 2014—2017 гадах. У гэтай ролі ён адказваў за драбнюткія дэталі іміджу Сі.

Выданне спасылаецца на ўспаміны былога беларускага дыпламата Паўла Слюнькіна, які пісаў аб тым, што падчас візіту кіраўніка Кітая ў Мінск у 2015 годзе вымушаны быў а другой гадзіне ночы пабудзіць намесніка дырэктара Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, каб ён пусціў туды кітайскіх дыпламатаў. Падымаючыся па ступеньках, яны лічылі іх і цікавіліся, на якую з іх ступіць нагой Сі, калі загучыць урачыстая музыка.

Цынь быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў у 2018 годзе, а потым паслом у Злучаных Штатах у 2021 годзе. На гэтай пасадзе ён прабыў 18 месяцаў і вярнуўся ў Пекін і стаў самым маладым міністрам замежных спраў Кітая з 1950-х гадоў. Аднак праз пару месяцаў пасля таго ён знік з поля зроку.

Да сёння дакладна невядома, што прывяло да знікнення Цыня. Найбольш распаўсюджанай была гісторыі пра яго раман з рэпарцёркай кітайскай тэлекампаніі Фу Сяоцянь, ад якой у яго нібыта нарадзіўся сын, які стаў грамадзянінам ЗША. Хадзілі пагалоскі, што Пекін падазрае жанчыну ў перадачы сакрэтных звестак замежнай разведцы, якія так і не пацвердзіліся. Аднак Фу, як і Цынь, ужо больш за год адсутнічаюць у грамадскім жыцці краіны.

У ліпені з'явілася паведамленне аб тым, што Цынь «выйшаў» са складу Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая. На фоне інфармацыі аб звальненні некалькіх чыноўнікаў з складу ЦК, такая трактоўка дала падставы думаць, што экс-міністр жывы і можа быць прызначаны на іншую, ніжэйшую пасаду.

Цяпер, як сцвярджаюць двое былых амерыканскіх чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці, Цынь Ган працуе (па меншай меры, лічыцца) у выдавецкім доме World Affairs Press, які звязаны з Міністэрствам замежных спраў Кітая.

Паніжэнне ў пасадзе, па словах крыніц выдання, «гэта няласка», але таксама і азначае, што Цынь «выкруціўся». «Яго не пасадзяць, але яго кар'еры кранты», — пракаментаваў выданню адзін з былых амерыканскіх чыноўнікаў.

Аднак журналістам так і не ўдалося пацвердзіць гэтую інфармацыю ні ў самім выдавецтве, ні ў яго кнігарні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць