Свет

На Паўднёва-Усходнюю Азію абрынуўся моцны тайфун, ад якога церпяць і беларусы

Ужо некалькі дзён у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі лютуе моцны тайфун, якому далі імя Ягі. Нядаўна ён абрынуўся на В'етнам, дзе забраў жыцці 21 чалавека ў В'етнаме, яшчэ больш за 200 чалавек атрымалі раненні.

Скрыншот з відэа

«Ягі» стаў самым моцным тайфунам, які прайшоў сёлета ў Ціхаакіянскім рэгіёне. Асноўны ўдар прыйшоўся на в'етнамскія паўночна-ўсходнія прыбярэжныя правінцыі Куангнінь і Хайфон, парывы ветру перавышалі 150 кіламетраў за гадзіну.

Тайфун выклікаў шматлікія паводкі і апоўзні. Чакаецца, што ён рассеецца ў панядзелак. Учора, 8 верасня, «Ягі» аслабеў да ўзроўню трапічнай дэпрэсіі.

На мінулым тыдні ён абрынуўся на Філіпіны, дзе загінула 20 чалавек, а затым на поўдзень Кітая, дзе забраў жыцці яшчэ чатырох чалавек і прымусіў каля мільёна грамадзян пакінуць свае дамы.

Не мінуў тайфун і кітайскага вострава Хайнань, які апошнім часам стаў папулярным турыстычным кірункам. Хуткасць парываў ветру на ім дасягала 209 кіламетраў за гадзіну, з-за чаго на востраве пазакрываліся ўсе пляжы і крамы. Мясцовых жыхароў і турыстаў папрасілі не выходзіць з дамоў і гатэляў.

Сярод турыстаў, якія знаходзяцца на Хайнані, апынулася і сям'я з Беларусі. Вольга і Улад дабіраліся ў далёкія краі амаль двое сутак. У турагенцтве іх папярэдзілі, што цяпер на востраве можа быць непрадказальнае надвор'е: калі пашанцуе — усё добра, але гэта не абавязкова.

Беларусам усё ж такі не пашанцавала. Яшчэ ў канцы жніўня на ўзбярэжжы праз надвор'е закрылі ўсе пляжы, а 6 верасня, калі вецер стаў мацнейшы, зачыніліся і крамы. Турыстаў папрасілі заставацца ў сваіх нумарах і не пакідаць іх.

У адным з гарадоў вострава вецер бушаваў з такой сілай, што зрываў прыборы кандыцыянераў з будынкаў. А яшчэ там знікла электрычнасць. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Маладзечне памерла 21‑гадовая дзяўчына пасля татуіроўкі

У Маладзечне памерла 21‑гадовая дзяўчына пасля татуіроўкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі4

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

Прэм'ер Францыі падаў у адстаўку. Ён адпрацаваў менш за месяц

Як мінчанка аддала прэстыжны BMW за 1000 долараў1

67‑гадовы дачнік загінуў пад каўшом міні-экскаватара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне памерла 21‑гадовая дзяўчына пасля татуіроўкі

У Маладзечне памерла 21‑гадовая дзяўчына пасля татуіроўкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць