Грамадства33

У Моталі збіраюцца паставіць помнік першаму прэзідэнту Ізраіля

Былое мястэчка Моталь Іванаўскага раёна — радзіма першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана. Сёлета 27 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння палітыка, і ў родных мясцінах пра гэта не забываюцца. 

Падчас пасяджэння мастацка-экспертнай рады. Фота: t.me/pervyiregio

Пытанне стварэння скульптуры абмеркавалі 10 верасня на пасяджэнні абласной мастацка-экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве Брэсцкага аблвыканкама. Кіраваў пасяджэннем намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.

«Гэтая ініцыятыва падтрыманая ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам культуры і Іванаўскім райвыканкамам», — расказаў Вадзім Краўчук.

Хаім Вейцман — ізраільскі дзяржаўны, палітычны дзеяч і навуковец-хімік, першы прэзідэнт дзяржавы Ізраіль (1948-1952). Ён нарадзіўся ў мястэчку Моталь у 1874 годзе, але ўжо ў 11 гадоў разам з сям'ёй пераехаў у Пінск, пасля ж выехаў спачатку ў Еўропу, а потым у Палесціну.

Каментары3

  • Вясковы
    10.09.2024
    Дзіўна на самой справе, што так мала ўвагі надаецца такім месцам-падзеям-людзям чыя гісторыя адносіцца да сусьветнага масшабу. Патэнцыйна гэта прыстойныя грошы ў буджэт ад турызму.
  • прамое
    10.09.2024
    А Ізраіль ня супраць?
  • Няхай
    10.09.2024
    Цалкам прыемны дзядзька...

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць