Грамадства11

На Гродзеншчыне дзве старыя воданапорныя вежы прыстасуюць пад хостэл і бар

Дзве старыя воданапорныя вежы ў Гродзенскай вобласці выкупілі прыватныя ўласнікі, піша Hrodna.life. Яны плануюць аднавіць іх і змяніць функцыі: вежа ў Мастах ператварыцца ў хостэл, а вежа ў Навагрудку стане барам.

Былая воданапорная вежа ў Навагрудку. Фота: instagram.com/blisch

Ужо з’явіліся эскізы будучага хостэла ў Мастах. Ілюстрацыі публікуе тэлеграм-канал «Белорусская глубинка». Згодна з імі, пасля рэстаўрацыі ў вежы з’явяцца новыя вокны. Унутры будынак падзеляць на паверхі і памяшканні, у якіх прадугледзяць нумары для пастаяльцаў. У кожным нумары будзе ўласны санвузел. Да будынка прыбудуюць закрытую лесвіцу ў такім жа цагляным прамысловым стылі, як і ўвесь будынак.

У Гродзенскай вобласці заняліся старымі воданапорнымі вежамі: у Мастах у такой зробяць хостэл, а ў Навагрудку - бар

Праект хостэла ў мастоўскай вежы. Фота: t.me/glubinka_by

У Гродзенскай вобласці заняліся старымі воданапорнымі вежамі: у Мастах у такой зробяць хостэл, а ў Навагрудку - бар

Эскіз нумароў у хостэле. Фота: t.me/glubinka_by

Старую воданапорную вежу ў Навагрудку будуць рэстаўраваць уласнікі гатэля «Еўропа». Яны плануюць ператварыць яе ў бар. Пра гэта на сваёй інстаграм-старонцы паведаміў блогер Дзяніс Блішч. Вінтавая лесвіца ў вежы вядзе на самы верх, а праз акно відаць «эксклюзіўныя краявіды горада», дадае блогер.

У Гродзенскай вобласці заняліся старымі воданапорнымі вежамі: у Мастах у такой зробяць хостэл, а ў Навагрудку - бар

Навагрудская вежа ўсярэдзіне. Фота: instagram.com/blisch

У Гродзенскай вобласці заняліся старымі воданапорнымі вежамі: у Мастах у такой зробяць хостэл, а ў Навагрудку - бар

Вежа ў Навагрудку звонку. Фота: instagram.com/blisch

У інстаграме гатэля «Еўропа» ў апісанні можна прачытаць кароткую інфармацыю:

«Мы — сям’я Поткіных. Шукаем інвестараў. Рэстаўруем гатэль «Еўропа» 1900 года. Будуем падземны музей. Рэстаўруем воданапорную вежу».

Улады планавалі стварыць у навагрудскай вежы музей вады

У 2013 годзе ў навагрудскай вежы планавалі адкрыць аглядную пляцоўку. Пасля ад гэтай ідэі адмовіліся і вырашылі стварыць інтэрактыўны музей вады. «Навагрудскія ўлады з энтузіязмам падтрымалі ідэю стварэння такой установы», — паведамлялі дзяржаўныя медыі.

Нават сабралі спецыяльную камісію, якая павінна была даследаваць тэхнічны стан будынка — але музей у вежы так і не з’явіўся.

Якія праекты з воданапорнымі вежамі (не) рэалізавалі ў Гродне

Старадаўнюю воданапорную вежу ў лесапарку Румлёва хацелі выкарыстаць для бізнэсу. Паводле планаў прыватнага інвестара, на вежы мела з’явіцца назіральная пляцоўка і невялікі офіс. Але прапанова падвесці да вежы інжынерныя камунікацыі выклікала ў мясцовых эколагаў абурэнне. Ідэя не адпавядала статусу помніка прыроды, які мае парк — у выніку праект закрылі.

У былых гродзенскіх ваданапорных вежах «Кася» і «Бася» з 1987 года знаходзяцца мастацкія майстэрні. Гэта адна з турыстычных адметнасцяў горада. Праўда, не абыходзіцца без праблем: у 2022 годзе мастакам раптоўна выставілі рахунак за карыстанне зямлёй — 22 тысяч рублёў за шэсць гадоў. Тады творцам давялося шукаць спонсара, каб заплаціць пазыку.

Каментары1

  • Во правільна дзяцька Хвэдар канапку жрэць
    03.09.2024
    Ціпер для хітразачосаных прыкарытнікам адкрыюцца дастапрамічацельнасьці Старога горада. Для усіх астатніх адкрыюцца новыя лагеры і пака не палоску но расці такая ж як твой дзед у Гулагу насіў)) такскажэма патомственная пераемственасьць для сапраўдных мазахісцікаў

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць