Здарэнні22

У Брытаніі памерла самая старая котка ў свеце. Ёй было 33 гады

У чалавечым вымярэнні — гэта 152 гады.

Пухнатая чарапахавая котка Розі памерла ў калідоры свайго дома ў Норвічы на мінулым тыдні, піша New York Post.

Фота з архіву гаспадыні Лілы Брысэт

Розі нарадзілася ў 1991 годзе, яна была неафіцыйнай уладальніцай тытула «найстарэйшая котка ў свеце», бо цяперашнім уладальнікам з'яўляецца 28-гадовая котка па імені Флосі з Кента, якая нарадзілася ў 1995 годзе.

1 чэрвеня гэтага года Розі споўнілася 33 гады, і яна памерла ва ўзросце, эквівалентным 152 чалавечым гадам.

Забітая горам Ліла Брысэт, якая ўдачарыла Розі, калі тая была кацянём, сказала: «Я так па ёй сумую».

«Ёй было не вельмі добра, і аднойчы яна проста выйшла ў калідор дома, легла і памерла.

У мяне засталося шмат добрых успамінаў, і я шчаслівая, што мы правялі час разам».

Розі любіла паесці і паспаць, і яе часта можна было заспець спячай на падаконніку.

Каментары2

  • 16.09.2024
    Калісьці ў дзяцінстве, яшчэ ў школу ня хадзіў , не памятаю дзе і як знайшоў кацяня і ўзяў ў хату . Маі дзеці яшчэ паспелі з ёй пагуляцца . Пражыла 27 гадоў ў вёсцы. Шмат гісторый з ей здарылася за гэты час . Жіла не ў хаце але даглядала за гаспадаркай і была заўседы побач .
  • Hyde
    16.09.2024
    У аднаго чалавека так сама была котка якая доўга пражыла. У яго спыталіся неяк: у чым сякрэт доўгага жыцця тваёй коткі? Ня ведаю - адказаў той чалавек, а потым дадаў. — мабыць таму што я люблю сваго пушысціка. І ён ведае што яго любяць.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць