Свет

Іран прэзентаваў новую версію дрона-камікадзе «Шахед»

У Тэгеране сёння прайшоў вайсковы парад у памяць пра пачатак ірана-іракскай вайны 1980-1988 гадоў. Падчас параду іранская армія прадэманстравала новую балістычную ракету і ўдасканаленую мадэль ударнага беспілотніка Shahed 136, паведамляюць іранскія СМІ.

Мадыфікацыя дрона Shahed 136B мае далёкасць да 4000 км, у той час як першапачатковая мадэль магла ляцець на 1000-2000 км, паведамляюць іранскія агенцтвы IRNA і Tasnim.

На парадзе таксама была прадстаўленая цвёрдапаліўная балістычная ракета «Джыхад» з далёкасцю 1000 км, распрацаваная Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Нагадаем, што Расія з восені 2022 года выкарыстоўвае іранскія дроны Shahed 131 і Shahed 136 для атак на ўкраінскую інфраструктуру. Расіяне нават наладзілі іх зборку ў горадзе Елабуга ў Татарстане.

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек5

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран4

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек5

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць