Улада11

На зямельных участках, выдзеленых без аўкцыёну, установяць гранічны тэрмін забудовы

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 лютага старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Згодна з указам № 64 ад 6 лютага 2009 года для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў зямельныя ўчасткі для будаўніцтва выдзяляюцца па чарзе без аўкцыёну.

Паводле інфармацыі Кузняцова,

у 2009 годзе такім чынам было выдзелена 14 тыс. зямельных участкаў, але толькі 1.400 уладальнікаў пачалі будаўніцтва.
Плануецца ўнесці ва ўказ змяненні і ўстанавіць гранічны тэрмін будаўніцтва чатыры гады. Неасвоены ўчастак пасля гэтага тэрміну будзе забірацца. На думку Кузняцова, гэта дазволіць пазбегнуць незаконнага продажу зямельнага ўчастка.

Апрача таго, плануецца змяніць парадак кансервацыі аб’екта, які будуецца на зямельным участку. На думку Кузняцова, яе можна праводзіць толькі пасля «ўзвядзення дома да даху».

Таксама прадугледжваецца надзяліць райвыканкамы паўнамоцтвамі па прыняцці рашэнняў аб выдзяленні ўчасткаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць