Грамадства1111

Беларус расказаў, як уладкаваўся на працу ў паліцыю Канады, і назваў свой заробак

Госцем новага выпуску ток-шоу «ЧестнОК-Live» стаў былы начальнік каманды хакейнага клуба «Дынама» і зборнай Беларусі Артур Рэкшта, які больш за 10 гадоў жыве ў Канадзе і працуе ў паліцыі. Ён расказаў пра сваю работу і падзяліўся ўспамінамі пра Дзмітрыя Баскава і Мікалая Карпянкова.

Артур Рэкшта Артур Рекшта Arthur Rekshta
Артур Рэкшта. Скрын відэа: chestnok_live / YouTube

Артур Рэкшта згадвае, што падчас працы ў хакейным клубе «Дынама» перасякаўся з Мікалаем Карпянковым:

«На той час я быў ад яго ў захапленні. Былі нейкія перамовы па хакеі, ён суправаджаў. Заўсёды быў вельмі добра апрануты. Добра сябе падаваў — манеры, камунікацыя на «вы», з павагай», — згадвае Рэкшта і заўважае, што вельмі здзівіўся, калі ўбачыў іншага Карпянкова падчас падзей 2020 года:

«Як быццам я ўбачыў іншага чалавека. … Калі я раней з ім некалькі разоў перасякаўся, падалося, што ён такі дыпламат. Быў вельмі прыемны».

Мужчына падзяліўся таксама ўспамінамі пра Дзмітрыя Баскава: «Ён вельмі добры. На той час, як яго ведаў, ён быў вельмі ўсмешлівы, заўсёды пазітыўны».

«Калі нейкая складаная сітуацыя, яна і расстаўляе ўсё па сваіх месцах — паказвае, хто ёсць хто», — заўважае Рэкшта.

Як патрапіць на працу ў паліцыю Канады

Артур Рэкшта расказвае, што для таго, каб патрапіць на працу ў паліцыю Канады, акрамя праходжання разнастайных тэстаў здароўя і фізічнай падрыхтоўкі, неабходна прайсці дэтэктар хлусні. Перад гэтым неабходна шчыра адказаць на пытанні вялікай анкеты — сто старонак.

«Пазней гэтыя пытанні будуць задаваць табе на дэтэктары хлусні. Ты распавядаеш, ці краў на працягу жыцця, калі ты апошні раз ужываў наркотыкі, алкаголь, якія яшчэ правілы парушаў. Тваё жыццё пераварочваюць навыварат».

Пасля запаўнення анкеты праходзіць размова прэтэндэнта з афіцэрам, падчас якой удакладняюцца адказы на пытанні.

«Перад дэтэктарам хлусні гэта апошні шанец усё пра сябе расказаць. Калі ты прыйшоў на дэтэктар хлусні і ў анкеце перад гэтым ты пазначыў: «Я нічога не краў», — а потым на дэтэктары: «Я згадаў, калі я быў такім-та, я скраў тое». Усё, цябе зарубяць на сто адсоткаў. Таму што ўжо ёсць падазрэнне, што ты спужаўся на дэтэктары і расказаў праўду, а да гэтага ты хацеў яе схаваць. Ужо пытанне, можна табе верыць ці не», — расказвае Рэкшта і заўважае, што ў яго выпадку праходжанне дэтэктара заняло 10 гадзін.

«Ты сябе адчуваеш як быццам ты голы. Ты расказаў усё пра сябе. (…) Пры гэтым ніякага ціску няма. (…) Яны ўмеюць цябе загаварыць. Ты чалавеку расказваеш усё. Уявіце, гэта як голым стаяць. Прыкладна такі стан, толькі псіхалагічны», — дзеліцца мужчына.

Колькі зарабляе канадскі паліцэйскі

Рэкшта адзначае, што не хавае памеру свайго заробку ў паліцыі:

«Гэта не з'яўляецца сакрэтам. Усё знаходзіцца на сайце. Паколькі гэта грошы падаткаплацельшчыкаў, мы падсправаздачныя. Людзі могуць спакойна гэтую інфармацыю атрымаць».

Як расказвае Рэкшта, заробак пачынаецца з 70 тысяч канадскіх даляраў на год (гэта $52 тысячы на год, $4300 на месяц — НН) Але гэта сума да выліку падаткаў і адлічэнняў у пенсійны фонд. Самы высокі памер — 120 тысяч на год ($89 тысячы на год, $7400 на месяц — НН). 

«Цяпер у мяне 120 тысяч. Я радавы першага класа з выслугаю гадоў. (…) Пасля ўсіх адлічэнняў я атрымліваю каля 6 тысяч канадскіх даляраў на месяц (каля $4500 — НН)», — гаворыць мужчына і дадае, што яго жонка атрымлівае каля 4 тысяч канадскіх даляраў (каля $3000 — НН).

Валанцёрства

Акрамя працы ў паліцыі, Артур праводзіць з дзецьмі заняткі па футболе.

«Як вы думаеце, у Беларусі такое магчыма — каб чалавек з міліцыі прыходзіў у парк і гуляў з хлопцамі ў футбол?» — задае пытанне Івулін.

«Для мяне гэта самая вялікая аддача дзецям. (…) На гэтым я нічога не зарабляю. Гэта праект, які запусціў адзін хлопец. (…) Магчыма, нейкія грошы пазней будуць. Але я пра гэта цяпер не думаю, таму што ў паліцыі добры заробак, мне не трэба недзе падзарабляць, каб пракарміць сваю сям'ю. Я гэта раблю толькі таму, што мне гэта падабаецца»,

— расказвае Рэкшта і дадае, што ў Канадзе ўвесь дзіцячы спорт выбудаваны на валанцёрстве:

«Тут трэнерам не плацяць. Толькі калі ты пераходзіш на юніёрскі ўзровень, там трэнерам плацяць. Адпаведна, і кваліфікацыя ў іх іншая. А так мы ўсе сваім дзецям дапамагаем».

Артур расказвае, што яго 10-гадовым сынам цікавіцца футбольны клуб «Бенфіка»: «Мы былі на кэмпе гэтым летам. Ён добра гуляе. Тут ён у самай моцнай камандзе ў чэмпіянаце ў Калгары. Прыехалі два трэнеры з «Бенфікі» і запрасілі двух-трох чалавек патрэніравацца. (…) Ён адзін з іх».

Каментары11

  • ntxk
    30.09.2024
    1312
  • Алесь
    30.09.2024
    Будующую Беларусь надо максимально очистить от преступности и корупции.
  • Беня
    30.09.2024
    Беларусы любят работать в тюрьмах.

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс18

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы прысуд палітзняволенаму фатографу з Мазыра. Відаць, ён пацярпеў па справе Гаюна

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе31

«Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі». Стваральнік анлайн-курса па генеалогіі расказаў, навошта ўсё гэта3

Беларус пад Гомелем за паўтары гадзіны сабраў тры вялікія кошыкі баравікоў6

На пляжы ў Аўстраліі знайшлі бутэльку з лістамі салдат Першай сусветнай вайны

«Беларусь знікае» — тыкток плюецца з нагоды перайменавання прыпынкаў27

Каля Бярозаўскай ДРЭС сталі масава гінуць карасі

«Мінус 650 еўра». Як беларусы рэзка змяняюць маршруты пасля закрыцця мяжы з Літвой20

Брудныя сметніцы ў цэнтры Слуцка нечакана прыбралі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс18

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць