Грамадства1313

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Прагноз па рэабілітацыі 27-гадовага хлопца пазітыўны, ён у прытомнасці.

Месца тэракту

1 кастрычніка ў Яфе, старым раёне Тэль-Авіва, тэрарысты, звязаныя з ХАМАС, адкрылі агонь па людзях. Загінулі 7 чалавек, яшчэ 16 былі параненыя. Тэрарысты былі забітыя.

Сярод параненых аказаўся 27-гадовы беларус. Хлопец вырас у Беларусі, але пакінуў яе не так даўно і па той жа самай прычыне, што і сотні тысяч іншых суграмадзян. 

Ад публічнасці хлопец, якога зваць Раман, адмаўляецца па асабістых прычынах, а таксама ў сувязі з няважным станам здароўя:

куля тэрарыстаў увайшла яму ў жывот, па шляху зламала рэбры і выйшла цераз горла. 

Нягледзячы на гэтыя траўмы, хлопец застаецца ў прытомнасці і з дапамогай іншых можа перасоўвацца на інвалідным вазку. Прагноз па рэабілітацыі пазітыўны. 

Каментары13

  • qwerty
    03.10.2024
    "Расстраляных" кладуць у дамавіну, а вось параненых лечаць. Няўжо і тут Гугл недапрацаваў?
  • Цікавостка
    03.10.2024
    Рэдакцыя, пазваніце родным гэтага Рамана і спытайце, якой ён нацыянальнасці. Можа, яўрэй рэпатрыянт з Беларусі і ніякім бокам не "беларус". Месца нараджэння не роўнае паходжанню, кожны ведае.
  • qwerty
    03.10.2024
    Цікавостка, вам мала беларускага пашпарта і трэба правесці секвенаванне ДНК?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць