Свет99

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»

У горадзе Навапаўлаўск Стаўрапальскага краю затрымалі Ягора Гузенку, больш вядомага як ваенны блогер «Трынаццаты». Пра сваё затрыманне ён паведаміў сам, запісаўшы паведамленне ў тэлеграме.

У Навапаўлаўск ён прыехаў праведаць сям'ю.

На фота, якое апублікаваў канал «Блокнот Ставрополь», відаць, што затрыманне Гузенкі рабілася жорсткімі метадамі. Пацвярджае гэта і апублічанае відэа.

Блізкі да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал Baza паведамляе, што «Трынаццатага» затрымалі па адміністрацыйным артыкуле аб ужыванні наркотыкаў. Паколькі ён адмовіўся ад медыцынскага агляду, яго завезлі ў АУС.

Затрымалі Z-ваенкара на цэнтральнай гарадской плошчы проста падчас канцэрта ў гонар Дня горада.

Ягор Гузенка ўдзельнічаў у вайне з Украінай з самага яе пачатку ў 2014 годзе, ваюючы на Данбасе. Але пры гэтым, вяртаючыся з Расіі, паводзіў сябе зусім не ціха, за што меў праблемы. 

Вядома, што ў 2022 годзе Гузенка ўжо знаходзіўся пад хатнім арыштам, але парушыў меру стрымання і самавольна паехаў на вайну з Украінай, пасля чаго быў абвешчаны ў федэральны вышук.

А затрымалі яго ўвосень 2021 года ў Санкт-Пецярбургу пасля бойкі з трыма мужчынамі. Блогер тады заяўляў, што адбіваўся ад іх з аэразольным пісталетам, а ў аддзеле паліцыі, куды яго даставілі, прабіў сцяну, спрабуючы зняць кайданкі. 

Блогер «Трынаццаты» мае больш за 300 тысяч падпісчыкаў, і ён адзін з тых расійскіх ваенкараў, якія хоць паслядоўна трымаюцца шавіністычнай ды антыўкраінскай пазіцыі, але могуць жорстка крытыкаваць і расійскія вайсковыя ды грамадзянскія ўлады, закранаючы прынамсі ўскосна нават самога Пуціна. Месяц таму Гузенка адразу ў некалькіх пастах праводзіў думку, што «здраднікі сядзяць у Крамлі».

Каментары9

  • 05.10.2024
    Аюсь ( авыць ) ў хлеў )))
  • %
    05.10.2024
    Шкада што не забілі пры затрыманьні
  • Жвір
    05.10.2024
    Хай яны там падушаць адно аднаго.

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць