Свет55

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі

Паводле папярэдніх ацэнак арганізатараў, сёлета на Актобэрфэст у Мюнхен прыехалі блізу 6,7 млн гасцей, піша Bild.

Тэлеграм-канал Bild

У 2023 годзе было 7,2 млн наведвальнікаў — але тады святкаванне доўжылася на два дні даўжэй. Сёлета выпіта больш піва, хоць цана літровага куфля ў некаторых месцах дасягала 15 еўра. Усяго было прададзена 7 млн літраў піва, у мінулым годзе гэта было 6,5 млн. Гастраномы таксама адзначылі рост продажаў ежы на 9%.

Самае запатрабаванае страва свята — смажаная курыца.

Арганізатары адзначаюць, што колькасць злачынстваў сёлета знізілася. «Гэта было мірнае і бяспечнае свята», — падвяла вынікі паліцыя. Прэс-сакратар паліцыі Андрэас Франкен адзначыў, што заклікі органаў бяспекі спрацавалі, госці былі ўважлівыя адно да аднаго.

Колькасць злачынстваў знізілася прыкладна на 25%, у тым ліку дзякуючы прысутнасці паліцыі і відэаназіранню.

Санітарная служба фестывалю таксама паведаміла, што сёлета давялося паклапаціцца пра меншую колькасць пацыентаў.

Таксама паменшала колькасць спробаў употай вынесці куфаль на памяць. Сёлета ў гасцей на выхадзе са свята забралі ўсяго 98 тысяч піўных куфляў. У 2023 годзе ахоўнікі канфіскавалі больш за 115 тысяч кубкаў.

Сёлета было знойдзена 3,5 тысячы забытых рэчаў — сярод іх 16 скураных штаноў і некалькі пар жаночых туфляў. Арганізатары мяркуюць, што іх уладальніцы маглі перайсці на шлапакі, якія прадаюцца на сувенірных стэндах. Што надзелі мужчыны замест штаноў, невядома. 

Шматлікія госці прыехалі з-за мяжы, у асноўным з ЗША і Італіі, а таксама з Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Польшчы, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі, Нідэрландаў і, упершыню ў большай колькасці, з Індыі.

Большасць наведвальнікаў былі апранутыя ў традыцыйныя строі — скураныя штаны ці дырндлі (традыцыйная баварская сукенка). 

Апошні кубак піва ў рамках свята прадалі гэтай ноччу — і Актоберфест-2024 быў закрыты.

Каментары5

  • Лох не мамант
    07.10.2024
    Гэты махлярскі развод для турыстаў цяпер паўтараюць не толькі ў Баварыі. Так, напрыклад, "актобэрфэст" з літровым куфлем піва за 11.55 euro (49 злотых) зладзілі і ў Варшаве.
  • Жвір
    07.10.2024
    7 млн. літраў, гэта неяк замала, крыху больш за літар на кожнага наведвальніка таго фэсту... Пры такой дазіроўцы, інфармацыя пра згубленыя штаны выглядае асабліва дзіўна й непраўдападобна.
  • Воришки идей
    07.10.2024
    Лох не мамант, поляки любят себе приписывать все чужое - наш холодник, наши айти компании перетянули, теперь вот актоуберфест пытаются, следом наверное и наши дожинки себе припишут.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць