Грамадства88

За апошні год у Ізраіль рэпатрыяваліся 795 грамадзян Беларусі

Беларусь стала шостай краінай па колькасці грамадзян, якія пераехалі ў Ізраіль з 16 верасня 2023 года па 19 верасня 2024 года ў межах праграмы рэпатрыяцыі. Такія даныя змяшчаюцца ў сумеснай справаздачы Міністэрства рэпатрыяцыі і інтэграцыі Ізраіля і Яўрэйскага агенцтва (Сахнут), паведамляе партал vesty.co.il.

Фота ілюстрацыйнае

Усяго ў Ізраіль за гэты перыяд пераехалі 31 тысяча чалавек з амаль 100 краін свету, гаворыцца ў дакуменце.

Больш за ўсё рэпатрыянтаў прыбыло з Расіі — 19 850, далей ідуць ЗША і Канада — 3340 разам, Францыя — 1820, Украіна — 980, Беларусь — 795, Вялікабрытанія — 560, Аргенціна — 450, Грузія — 320, ПАР — 250.

31% рэпатрыянтаў складаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, 21% — 36-50, 20% — 0-17, 13% — 51-60, 5% — 61-65, астатнія — старэйшыя за 65 гадоў. 52% рэпатрыянтаў — жанчыны, 48% — мужчыны.

У справаздачы адзначаецца, што гэтая хваля рэпатрыяцыі адбылася на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне, выкліканага нападам групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

Каментары8

  • Ботам
    07.10.2024
    Тэрарысты Лукашэнка і Пуцін страшней за Хамас і Хеэбалу. Тыя прынамсі не дзяржавы, Іран так, але ён з Ізраілем не мяжуе. А Пуцін праз мяжу з Расіей, а Лукашэнка увогуле дома.
  • Праўда жыцця
    07.10.2024
    Мае знаёмыя пажылі ў Ізраілі і вярнуліся ў Нямеччыну. Кажуць, што там габрэям лепш.
  • Ваяўнічы сіянізм
    07.10.2024
    Ботам, Ізраіль і сам тэрарыст будзь здароў

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць