Свет77

СБУ затрымала ў Малдове аднаго з ідэолагаў уварвання Расіі ва Украіну

Служба бяспекі Украіны сумесна з замежнымі партнёрамі і Дзяржпамежслужбай затрымала ў Малдове крамлёўскага ідэолага ўзброенай агрэсіі РФ Дзмітрыя Чысціліна, яму пагражае пажыццёвае зняволенне, паведамляе «Украінская праўда».

Паводле звестак СБУ, Чысцілін ёсць памочнікам экс-дарадцы Уладзіміра Пуціна Сяргея Глазьева — аднаго з галоўных арганізатараў захопу Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама аўтара «стратэгіі інфармацыйнай вайны», якая апраўдвала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

З 2016 да 2024 года Чысцілін падрыхтаваў для Крамля некалькі «аналітычных матэрыялаў», у якіх падтрымліваў узброеную агрэсію РФ і прасоўваў «інтэграцыю» часова акупаваных тэрыторый Украіны ў склад Расіі.

Чысцілін пісаў шматлікія публікацыі, накіраваныя на інфармацыйныя атакі супраць Украіны.

Таксама ён прасоўваў інтарэсы Крамля за межамі РФ. У прыватнасці, удзельнічаў у арганізацыі ўмяшанняў у выбарчыя працэсы ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы на карысць Масквы.

Каментары7

  • Gar
    08.10.2024
    Ўсіх шавак што на БТ і іншых памыях Лукашэнкі лілі і льюць бруд на Украіну і ўкраінскі народ ў дзень D так сама належыць перадаць Украіне, ці як меньш асудзіць ў Беларусі разам і за злачынства супраць беларускага народу.
  • мясцовы2
    08.10.2024
    Абменны фонд папаўняецца
  • Камітэт гасьціннасьці
    08.10.2024
    На пляшку адразу саджайце гэтага ідыелуха вайны, няхай адчуе сабе як дома.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць