Вайна66

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне

Ва Украіне паведамілі пра смерць 28-гадовай журналісткі Вікторыі Рошчынай падчас яе этапавання з Таганрога ў Маскву. Журналістку затрымалі летам 2023 года падчас падрыхтоўкі ёй рэпартажу на акупаваных расіянамі тэрыторыях.

Спачатку пра смерць Рошчынай паведаміў кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях свабоды слова Яраслаў Юрчышын. Паводле яго, паведамленне аб смерці атрымалі ад расійскіх уладаў яе бацькі. Пазней, аднак, ён выдаліў пост, напісаўшы, што інфармацыя патрабуе пацвярджэння.

Неўзабаве такое пацвярджэнне з'явілася:

«Мы правялі ўнутранае расследаванне і, на жаль, гэтая інфармацыя пацвердзілася», — паведаміў журналістам кіраўнік прэс-службы ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Пятро Яцэнка.

Ён дадаў, што пра абставіны гібелі Рошчынай «пакуль казаць рана».

Вікторыю Рошчыну расійскія вайскоўцы і сілавікі затрымлівалі два разы — у сакавіку 2022 года падчас паездкі з Бярдзянска ў Марыупаль (тады пасля 10 дзён арышту яе адпусцілі) і ў жніўні 2023 года, калі журналістка паехала праз Польшчу на падкантрольныя Расіі тэрыторыі Запарожскай вобласці для падрыхтоўкі рэпартажу.

Апошні раз яна выходзіла на сувязь 3 жніўня 2023 года. Мінабароны РФ пазней пацвердзіла, што яна была затрыманая, пры гэтым аб выстаўленні абвінавачванняў па якім-небудзь артыкуле расійскага Крымінальнага кодэкса было невядома.

Пры гэтым прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў пасля атрымання інфармацыі пра смерць журналісткі паведаміў, што яна была ў спісах на адзін з найбліжэйшых абменаў палоннымі з Расіяй. Паводле ягоных слоў, Рошчына знаходзілася «ў адпаведных базах, рэестрах з украінскага боку».

«Каардынацыйны штаб рабіў усё магчымае, каб вярнуць яе дадому. Яе вяртанне было ўзгоднена і апошняя інфармацыя, якая вядомая, яе этапавалі ў «Лефортава» з мэтай падрыхтоўкі вяртання дадому», — заявіў Юсаў.

Калі менавіта павінен быў прайсці гэты абмен — ён гаварыць адмовіўся.

Вікторыя Рошчына рабіла свой апошні рэпартаж для выдання «Украінская праўда». Акрамя гэтага выдання, яна публікавала артыкулы ў «Громадське», «Радыё Свабода» і іншых украінскіх медыях.

Каментары6

  • Зубр
    10.10.2024
    За гэтыя гады Рай поўніцца сапраўднымі людзьмі. Зараз д’яблы прыйдуць за іх забойцамі.
  • Лол
    10.10.2024
    Жнівень 2023 года, разбомблены Марыўпаль, бітва за Бахмут і г.д. Вайна ў самай гарачай яе стадыі. Ехаць украінскай журналістцы здымаць быт акупацыі на падкантрольныя РФ тэрыторыі , было раўно самагубству. У любы момант забяруць на падвал, згвалцяць, заб’юць і ніхно не празнае, не панясе адказнасці. Навошта і дзеля каго была такая ахвяра ?
  • Лола
    10.10.2024
    Лол, сидящим 30 лет на диване этого не понять

Цяпер чытаюць

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць