Свет33

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ

З 13 кастрычніка каляндар чучхэ, летазлічэнне ў ім вядзецца ад нараджэння заснавальніка цяперашняга паўночнага рэжыму Кім Ір Сэна (1912-1994) не выкарыстоўвае галоўная газета КНДР «Надон сінмун». Акрамя таго, ён не выкарыстоўваўся ў заяве Кім Е Чжон — уплывовай сястры Кім Чэн Ына, выпушчанай 12 кастрычніка, піша «Медуза» на падставе паведамлення паўднёвакарэйскага агенцтва «Ронхап».

Каляндар чучхэ на 2010 год. Фота: Wikimedia Commons

«Верагодна, гэта частка намаганняў Кім Чэн Ына па стварэнні свайго ўласнага культу асобы», — заявілі «Ронхап» у Міністэрстве аб'яднання Паўднёвай Карэі.

Каляндар чучхэ быў афіцыйна прыняты ў Паўночнай Карэі ў 1997 годзе, праз тры гады пасля смерці заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна. Ён выкарыстоўваўся разам з грыгарыянскім календаром, які прымяняе большасць краін свету.

Першым годам у календары чучхэ лічыцца 1912-ы — год нараджэння Кім Ір Сэна.

Каментары3

  • лука чучхэ
    17.10.2024
    Пара ўжо і ябацькам ствараць свой каляндар чучхе а летазлічэнне ў ім весьці ад нараджэння заснавальніка рэжыму Лукашэнкі, або ад 1994 году.
  • няправільны лік
    17.10.2024
    ну. тым больш, што вышэбога яўляе сапраўдныя цуды - сам нарадзіўся праз 2 пяцігодкі пасля таго, як яго бацька загінуў на вайне. і свайго сына без маці нарадзіў
  • чк
    18.10.2024
    няправільны лік, распять его и причислить к лику святых

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры28

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры28

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць