Грамадства2828

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі

19 кастрычніка ў Валожыне святкуюць абласныя «Дажынкі». Сёлета такія мерапрыемствы па чарзе наведвае Лукашэнка, і райцэнтр Мінскай вобласці выключэннем не стаў. Але мясцовыя жыхары паведамляюць пра адну праблему, якая гэта афіцыёзнае свята суправаджала, піша «Салідарнасць».

Фота ілюстрацыйнае

Жыхары Валожына расказваюць, што 10 кастрычніка служба адлову зладзіла ў горадзе аблаву на катоў і сабак, сярод якіх многія былі хатнімі, мелі нашыйнікі і біркі з данымі гаспадароў. Жывёл забівалі проста на вуліцы, кідаючы ў кузаў машыны ўперамешку жывых, параненых і ўжо мёртвых.

У пабліках абаронцаў жывёл адзначаюць, што гаспадароў жывёл пазбавілі законнага права вярнуць сваіх гадаванцаў на працягу пяці сутак пасля адлову. Людзі звязваюць жорсткую расправу над жывёламі з прыездам у горад Лукашэнкі.

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем. Дажынкі што, усюды суправаджаюцца кровапраліццем? Ахвяры ва ўгоду будучаму ўраджаю?» — абураюцца неабыякавыя грамадзяне.

У каментарах пішуць, што падобнае адбываецца ў многіх райцэнтрах. Праблема ў тым, што гадавальнікі для ператрымкі адлоўленых жывёл практычна адсутнічаюць за межамі самых буйных гарадоў краіны.

Каментары28

  • Во где живодеры
    19.10.2024
    Кровавому режиму уже мало смертей среди убитых политзаключенных, так решили еще и животных перестрелять, чтобы ни одна кошка ни собака дорогу не перебегла перед картежем из майбахов главного совхозника . Лукашистам главное выполнить приказ, любой ценой, чтобы не потерять работу с зарплатой в 1500р. И они абсолютно не переживают, что поступил приказ убить животных. Надо будет, они и людей точно также будут расстреливать.
  • Надо значит надо
    19.10.2024
    Нечего лить слезки, когда враг на пороге. Раздеваемся и все ловим животных, ату.
  • этнавясковая маці
    19.10.2024
    і ў гэтых губазікаўцаў-амапаўцаў і іжэ зь імі ёсць жа свая этнавясковая маці са сваімі сабачкамі і козачкамі

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць