Усяго патроху55

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы

Блогер апублікаваў у тыктоку відэа з незвычайным прыстасаваннем у адным з мінскіх гатэляў. Прылада можа дапамагчы наведвальнікам, якія страцяць раўнавагу на лесвіцы ці выпусцяць з рук тэлефон.

Фота: кадр з роліка

Тыктокер thekropachev паказаў у роліку кругавую лесвіцу з мінскага гатэля. Паміж пралётамі гэтай лесвіцы нацягнулі сетку, якая мусіць дапамагчы, калі ў шырокую прастору паміж пралётамі ўпадзе чалавек ці нейкі прадмет — напрыклад, смартфон.

@thekropachev Как думаете, это безопасно? #беларусь #thekropachev #гостиница #бизнесцентр #минск ♬ оригинальный звук - Илья Кропачёв

У гэтай сеткі дробныя вочкі, і для кантрасту блогер паказаў кадры з сеткай іншага фармату, як зроблена ў адным з мінскіх офісаў. Там нацягнулі паміж пралётамі металічную сетку, але, у адрозненне ад мінулага выпадку, тут у сеткі больш вялікія вочкі, ды і яна сама прымацаваная да цвёрдых металічных штыроў. 

Блогер ухваліў першы варыянт сеткі — маўляў, амаль гамак. Што да другога выпадку, аўтар відэа пажартаваў: канструкцыя зроблена так, каб чалавека «пры падзенні адразу секла ў салату».

20-секундны ролік атрымаў на сёння 2,8 мільёна праглядаў і больш за 1200 каментароў. Адзін з гледачоў пазнаў лесвіцу — паводле яго каментара, гэта гатэль «Мінск». Ён расказаў і гісторыю таго, як там з’явілася сетка: маўляў, на сёмым паверху гатэля ёсць рэстаран «7 неба», і аднойчы п’яны наведвальнік рэстарана ўпаў з лесвіцы і пашкодзіў дах аптэкі, што знаходзіцца на першым паверху. Пасля гэтага і нацягнулі сетку.

Шмат карыстальнікаў лічаць, што сетка першага фармату — добрая ідэя, тым больш калі яна нацягнутая на кожным паверсе. У такім выпадку, калі чалавек і праб’е адну з сетак падчас падзення, яго ўтрымаюць іншыя сеткі, а калі ўжо і яны не дадуць рады, ён упадзе хаця б з меншай хуткасцю і будзе мець больш шансаў на выжыванне. І такая сетка дакладна ўтрымае прадметы накшталт смартфонаў.

Некаторыя каментатары адзначылі, што лесвіца сканструяваная неналежным чынам: можна было б зрабіць, напрыклад, вышэйшыя парэнчы, каб уберагчы людзей.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Качкадзюб
    24.10.2024
    Янка Купала зацаніў бы
  • Свабодны чалавек
    24.10.2024
    Качкадзюб, толькі хацеў напісаць
  • прэмія дарвіна
    24.10.2024
    "можна было б зрабіць, напрыклад, вышэйшыя парэнчы, каб уберагчы людзей"
    вышыня парэнчаў на лесвіцы ў дадзеным выпадку згодна нормаў. людзі што - маленькія (у школах/дзіцсадках - 1,2м) ці дурненькія (у школах для дзяцей з адставаннем разумовага развіцця - 1,8м) ?

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы11

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку2

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы48

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы11

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць