Грамадства

На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў міністр замежных спраў Венгрыі

Міністр замежных спраў Венгрыі Пэтэр Сіярта ўзяў удзел у міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая праходзіць у Мінску і сабрала ў асноўным прадстаўнікоў дзяржаў, якія падтрымліваюць цесныя сувязі з Расіяй, уключаючы Кітай, Іран і Сірыю, піша Радыё Свабода.

Фота: БелТА

Выступаючы на адкрыцці канферэнцыі як адзін з галоўных выступоўцаў, Сіярта зноў заявіў пра тое, што Будапешт выступае супраць санкцыйнай палітыкі ў адносінах да Расіі. Будучы членам ЕС, Венгрыя тым не менш ухваліла ўсе 14 пакетаў санкцый, уведзеных у сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну. Па словах Сіярта, у Еўразіі неабходна пазбягаць «блокавага мыслення» і, наадварот, неабходна «будаваць масты».

Удзел кіраўніка венгерскага МЗС у канферэнцыі, арганізаванай Беларуссю — краінай, у дачыненні да якой таксама былі ўведзены санкцыі Захаду — яшчэ раз падкрэсліў значныя рознагалоссі, якія існуюць паміж Венгрыяй і большасцю яе саюзнікаў па ЕС і НАТА ў пытанні ўзаемадзеяння з Расіяй у цэлым і вайны ва Украіне ў прыватнасці. Выданне Politico у чацвер паведаміла, што прадстаўнікі краін НАТА адчуваюць усё большае занепакоенне ў сувязі з цесным супрацоўніцтвам Венгрыі з Масквой і Пекінам.

Венгерскія ўлады нядаўна адмовіліся ўдзельнічаць у абмеркаванні гэтай праблемы на сустрэчы ў амбасадзе ЗША ў Будапешце. Амерыканскі пасол Дэвід Прэсман падчас гэтай сустрэчы раскрытыкаваў нядаўна абвешчаную венгерскімі ўладамі дактрыну «эканамічнага нейтралітэту», якая прадугледжвае роўнае супрацоўніцтва як з Захадам, так і з Расіяй і Кітаем.

Пра гэты «нейтралітэт» гаварыў і Сіярта ў Мінску.

Чакаецца, што кіраўнік МЗС Венгрыі сустрэнецца ў Мінску з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Той ужо правёў перамовы з віцэ-прэм'ерам Сербіі, які таксама прыбыў на канферэнцыю, і са спецпрадстаўніком Кітая Лі Хуэем. У сваім выступе Лаўроў, сярод іншага, адзначыў, што да канца года Расія падпіша дагавор аб стратэгічным партнёрстве з Іранам, які прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Падобны дагавор з Паўночнай Карэяй, падпісаны Расіяй раней, прадугледжвае ўзаемную ваенную дапамогу. Апошнім часам з’явіліся паведамленні аб тым, што Паўночная Карэя накіравала ў Расію салдат для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Пакуль не вядома, ці будзе падобны пункт у дагаворы з Іранам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек2

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць