Меркаванні1717

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана

У выпадку прыходу да ўлады Трампа большы шанц на перамены, але ёсць істотнае «але», мяркуе Шрайбман.

Арцём Шрайбман. Фота: «Наша Ніва»

У новым выпуску ютуб-канала «Гадзіннічак цікае» аналітык Арцём Шрайбман выказаў свой погляд на тое, як вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША паўплываюць на Беларусь.

«Перамір'е проста цяпер — парадак дня, з якім ідзе Трамп. Гэта тое, што блізка большасці краіны. Калі гаварыць, як я бачу аптымальны зыход амерыканскай палітыкі на нашым напрамку, — гэта палітыка, якая прыводзіць да аслаблення ўплыву Расіі», — адзначыў Шрайбман.

Аналітык не сумняваецца ў тым, што Трамп, у выпадку прыходу да ўлады ў ЗША, спыніць падтрымку Украіны, каб дабіцца хутчэйшага перамір'я. Аднак невядома, што ён будзе рабіць, калі Пуцін не спыніцца.

«Я думаю, што Пуцін на гэтым не спыніцца. (…) Калі ён [Трамп] прымусіць Украіну да пагаднення, то гэта будзе капітуляцыйнае пагадненне. (…) Для нас гэта будзе фармат не раўнапраўнага, раўнацэннага кампрамісу, а фармат Расіі, якая перамагла.

Гэта будзе Расія, якая на кані, якая не патраціла яшчэ дастаткова рэсурсаў, якая можа працягваць і кантраляваць Лукашэнку, і мець амбіцыі адносна Беларусі, і на наступным заходзе, калі Трамп ужо сыдзе ці нават пры Трампе, паспрабаваць яшчэ раз атакаваць Украіну».

Таму перамогу Трампа ён не лічыць аптымальным сцэнарыем для Беларусі.

«Як бы гэта ні гучала, можа быць па-людаедску (тым больш улічваючы, што ўкраінцы пакутуюць, гэта гучыць увогуле па-людаедску), для нас прыярытэт доўгатэрміновы — гэта максімальнае аслабленне Расіі», — адзначыў аналітык.

Шрайбман не верыць у тое, што канфлікт Расіі з Укранай можа скончыцца перамір'ем.

«Мне здаецца, што гэта памылковае прыняцце Пуціна, якое пануе шмат у якіх заходніх кабінетах і сталіцах, што ён змагаецца за тэрыторыі. Мне здаецца, гэта не разуменне гэтага чалавека і яго мэт. (…) Не ў тэрыторыях і не ў гарадах рэч. А рэч у дысфункцыянальнасці Украіны.

(…) Усе думаюць, што Пуціну трэба проста прапанаваць нейкую там паралель, мерыдыян, і ён пагадзіцца. Карэйскі сцэнарый. Усё. (…) Я думаю, гэта такая дастаткова наіўная ўстаноўка. Чаму я і не веру ў перамовы, а тым больш аб перамір'і ці міры».

Як выбары ў ЗША паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі

На погляд Шрайбмана, у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах дэмакратаў, не адбудзецца ніякіх змен.

«Пры дэмакратах, асабліва пры Харыс, мы будзем плыць. І беларуская палітыка дакладна не будзе нейкай інавацыйнай. Яна будзе без сюрпрызаў, без нейкіх эксперыментаў. Яны проста будуць плыць у канве.

Камала Харыс. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Калі Лукашэнка, Пуцін, вайна будуць ім падкідваць нейкія новыя развязкі, то яны будуць іх, хіба што, выкарыстоўваць гэтак жа, як і папярэдняя адміністрацыя. А калі не, то яны будуць працягваць сённяшнюю палітыку».

Больш шанцаў убачыць нейкія перамены, на погляд, Шрайбмана, у выпадку прыходу да ўлады Трампа.

«Як бы гэта парадаксальна ні гучала, умоўна гаворачы, яму будзе пляваць на Беларусь, яшчэ больш, чым на Украіну. Але вось чыноўнікі пад ім, узроўню намесніка дзяржсакратара, якія займаюцца нашым рэгіёнам, я думаю, што ў іх будзе трохі больш поля для эксперыменту ў фармаце: «У боса няма погляду, больш няма ніякай палітыкі, ніхто нас не пакрытыкуе за тое, што мы паспрабуем якія-небудзь эксперыменты». І яны могуць быць смялейшымі ў гэтым сэнсе».

У магчымых пераменах, адзначае аналітык, шмат што будзе залежыць ад Лукашэнкі, ад таго, што ён будзе гатовы прапанаваць.

«Умоўна, калі Лукашэнка прапануе «дайце мне дэталі для «Белавія» (пра якія Яшын гаварыў), я адпушчу сотню чалавек» ці «папрасіце Літву прапусціць калій, а я адпушчу тысячу чалавек» (я вельмі ўмоўна кажу), то адміністрацыя Харыс, Байдэна гэта не зробіць. (…)

А які-небудзь высокапастаўлены чыноўнік з адміністрацыі Трампа можа сказаць: «Чаму не? Я з'езджу і пагавару. Мне не зашкварна. Наш дзед пакладзе сабе ў архіў, што ён дабіўся вызвалення людзей. А што там еўрапейцы з гэтай нагоды думаюць, мне пляваць».

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Шрайбман звяртае ўвагу, што менавіта прадстаўнікі адміністрацыі Трампа ездзілі ў Мінск. Гэта дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

«Можа быць, Трамп у моманце (прынамсі для пытанняў вызвалення палітвязняў) мог бы быць нават перспектыўнейшым. (…) Я не ўпэўнены, што Трамп іх вызваліць, я проста думаю, што (…) яго людзі будуць больш адкрытыя для здзелак.

Я дакладна ведаю, што ён будзе больш адкрыты да моцнай Расіі. І, на жаль, я лічу, што аслабленая Расія для нашай будучыні важнейшая, чым проста цяпер дамовіцца аб вызваленні людзей, як бы гэта цынічна ні гучала.

Але ў моманце мы можам убачыць нейкую большую дынаміку ад адміністрацыі Трампа. Магчыма, я сябе падманваю».

Каментары17

  • Янка
    04.11.2024
    Вельмі раю пачытаць гэты артыкул спадару Валошыну з радыё Рацыя. Тый марыць аб тым, што калі толькі Трамп прыйдзе і паспрабуе памірыць Расею з Украінай, а Пуцін зразумела не пагадзіцца, то Трамп як выскачыць, і паляцяць шматкі ад Пуціна ва ўсе бакі. Украінскі журналіст Віталь Портнікаў заўважыў, што ўсе ведаюць, што зробіць Трамп, каб прымусіць да перамоў Украіну, але ніхто ня можа сказаць, што дакладна зробіць Трамп, каб прымусіць да перамоў Пуціна.
  • Надакучылі мамкіны аналітыкі
    04.11.2024
    Калі чалавек не бывае ў ЗША і не мае асабістага кантакту з рэспубліканцамі і дэмакратамі, то слухаць яго фантазіі пра палітыку ЗША не мае аніякага сэнсу.
  • Spadar
    04.11.2024
    Беларусі будзе лягчэй, калі смі перастануць форсіць баўбатуноў з кухні, якіх выдаюць за нейкіх аналітыкаў

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны9

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны9

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць