Спорт22

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды

Кіраўнік МЗС Ізраіля адправіўся з тэрміновым візітам у Нідэрланды, дзе адбылася серыя нападаў на заўзятараў ізраільскага футбольнага клуба «Макабі» пасля матча Лігі Еўропы супраць «Аякса».

AP Photo InterVision

Паводле апошніх звестак, у выніку беспарадкаў пяць пацярпелых былі шпіталізаваныя, 62 чалавекі затрыманыя.

Армія абароны Ізраіля часова забараніла вайскоўцам наведваць Нідэрланды пасля нападу на ізраільцян.

У Амстэрдаме пасля футбольнага матча «Аякс» — «Макабі Тэль-Авіў» на заўзятараў з Ізраіля напалі людзі ў масках. Некаторыя з іх былі з палесцінскімі сцягамі і выкрыквалі прапалесцінскія лозунгі. Нападнікі таксама спрабавалі ўварвацца ў гатэлі, дзе спыніліся ізраільцяне.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху распарадзіўся неадкладна адправіць у Нідэрланды два самалёты для вяртання ў краіну ізраільскіх грамадзян.

Кіраўнік урада Ізраіля таксама запатрабаваў ад галандскіх уладаў хуткіх і рашучых дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў беспарадкаў для забеспячэння бяспекі грамадзян Ізраіля. Ізраільцян, якія знаходзяцца ў Амстэрдаме, МЗС Ізраіля заклікаў не пакідаць гасцініцы.

Каментары2

  • Ролл
    08.11.2024
    Шукайце арганізатараў у Крамлі, а выканаўцы - калегі Ганны Чапман.
  • Васіль
    08.11.2024
    А можа Нідэрландам надакучыла ў ЕС і НАТА? Будуць праблемы)

Цяпер чытаюць

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам17

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам17

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць