Свет4848

21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы

Паводле камер назірання, калі беларуска зайшла ў туалет у рэстаране, услед за ёй адразу забег мужчына і потым згвалтаваў яе ў кабінцы. Справай займаецца паліцыя.

Ахоўнік рэстарана «Рэзідэнт» у Санкт-Пецярбургу дапамагае 21-гадовай беларускай дзяўчыне дайсці да туалета (злева). Потым, калі ахоўнік сышоў, у жаночы туалет забег мужчына, каб знайсці і згвалтаваць беларуску. Фоты з камер назірання клуба

Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу ў рэстаране «Рэзідэнт» у Санкт-Пецярбургу. 21-гадовая беларуска адпачывала са сваімі сяброўкамі і ў нейкі момант ёй спатрэбілася пайсці ў прыбіральню. Ахоўнік праводзіў дзяўчыну да туалета і сышоў.

Паводле камер назірання, відаць, што ўслед за дзяўчынай у прыбіральню зайшоў мужчына. Ён знайшоў кабінку, у якой была беларуска, і згвалтаваў яе, сышоўшы адтуль праз тры хвіліны. Затым на пошукі зніклай сяброўкі адправіліся іншыя дзяўчыны, паведамляе расійскі тэлеканал «78».

Па падазрэнні ў гэтым затрымалі 36-гадовага грамадзяніна Расіі (ураджэнца Кыргызстана), які атрымаў грамадзянства ў 2009 годзе ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА, вырашаецца пытанне аб завядзенні супраць яго крымінальнай справы.

Сама беларуска, як піша партал «Фантанка» пасля інцыдэнту распавяла, што ў прыбіральні яе ванітавала. Схіліўшыся над унітазам, яна пачула, як да яе нехта зайшоў. У адзін момант мужчына прыціснуў яе да сцяны і пачаў гвалтаваць.

Палавы акт, са слоў беларускі, доўжыўся каля 2-3 хвілін. Іншаземец, як яна сцвярджае, скончыць згвалтаванне так і не змог, нацягнуў штаны і сышоў. Сама дзяўчына ж засталася ў кабінцы, дзе яе знайшла сяброўка і падняла шум.

Паводле парталу, беларуску адвезлі ў бальніцу на агляд, яе вопратку і генетычны матэрыял мужчыны адправілі на экспертызу. Следчы камітэт Расіі чакае вынікаў даследавання перад завядзеннем крымінальнай справы.

Затрыманы мужчына, у сваю чаргу, сцвярджае, што ў кабінку ён зайшоў, каб даведацца, «як сябе адчувае бландынка».

Каментары48

  • Беларус
    15.11.2024
    рускі мір - гэта гвалтаванні, забойствы і вайна
  • Швейк
    15.11.2024
    Ну нет сочувствия...совсем почему то.Она на что в рашкостане рассчитывала?
  • касмапаліт
    15.11.2024
    Беларус, Рускі мір -- гэта таксама беларускія дзеўкі, якія блююць ў піцерскіх шалманах.

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні14

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі заклікаюць людзей слаць ім інфармацыю ў чат-бот6

Дзяўчына зняла на відэа густы белы дым над Мінскам. Што гэта было?1

Дачка Стыва Джобса выйшла замуж за конніка. На вяселлі спяваў Элтан Джон

У Магілёве плануюць аднавіць Свята-Траецкую царкву3

Свіслач у Мінску заліло нафтапрадуктамі1

Пачынае працаваць сістэма спрошчанага спагнання штрафаў5

Па летняй тэрасе мінскага рэстарана бегаў вялізны пацук ВІДЭА1

У мінскай Каменнай Горцы двое маладых хлопцаў нанеслі мужчыну больш за 130 удараў4

Жыхар Латвіі ехаў у Беларусь і пазнаёміўся з умовамі беларускага ізалятара для палітычных

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні14

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць