Культура11

Даніна павагі паэту Аўрому Суцкеверу, ураджэнцу Смаргоні

26 лютага ў Тэль-Авіве ў прэстыжнай канцэртнай залі «Цаўта» ў прысутнасці ізраільскага прэзідэнта Шымона Пэрэса, адбудзецца вялікі вечар памяці Аўрома Суцкевера, выбітнага габрэйскага паэта, ураджэнца Смаргоні, які пайшоў з жыцця месяц таму. У вечары таксама выступяць ідышскія паэты, прагучаць песні на словы Суцкевера, а акторка тэль-авіўскага тэатра «Гешэр», ураджэнка Магілёва, Яўгенія Додзіна будзе чытаць выбраныя вершы.

Аўром (Аўрагам) Суцкевер (1913—2010) — адзін з выбітных габрэйскіх паэтаў другой паловы ХХ ст. Суцкевер пісаў на ідышы, мове, якой ён трымаўся ўсё жыццё.

Нарадзіўся Суцкевер у Смаргоні, у 1920 пераехаў у Вільню. У гета зрабіўся сябрам баявой арганізацыі, а ў конадзень ліквідацыі гета сышоў да партызанаў і ваяваў у Нарачанскіх лясах. Там напісаў паэму «Усе клятвы», якая зрабіла нагэтулькі моцнае ўражанне на сябраў Антыфашысцкага габрэйскага камітэту, што па паэта з Масквы паслалі за лінію фронта самалёт. Пасля вайны Суцкевер выступіў сведкам на Нюрнбергскам працэсе, а ў 1948 паэт пераехаў у Ізраіль, дзе заснаваў часопіс «Ды Голдэнэ кейт» («Залаты ланцуг»), які быў прытулкам для парэштак сусветнай ідышскай культуры і літаратуры, і да 1998 года быў яго незаступным рэдактарам. Пісаў вершы збольшага пра Галакост, выдаў кнігу ўспамінаў «З віленскага гета» і паэму «Сібір», ілюстраваную Маркам Шагалам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ45

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць