Грамадства2222

Як беларусы хочуць пакараць тых, хто чыніць рэпрэсіі? Вось што паказала апытанне пацярпелых

Не ўсе настойваюць на строгім пакаранні.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусцілі даследаванне «Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне».

Праваабаронцы апыталі 580 чалавек, пацярпелых ад рэпрэсій. Сярод пытанняў было і тое, як людзі бачаць справядлівасць.

Большасць рэспандэнтаў (84%) лічыць, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку.

56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

За турэмнае пакаранне (у тым ліку пажыццёвае) выказалася 47%. 

Цікава, што 16% адказала, што не настойвала б на строгім пакаранні — важна толькі, каб злачынцаў прызналі вінаватымі.

За фізічнае пакаранне (аж да смяротнага пакарання) тых, хто чыніў рэпрэсіі, выказалася 9%.

Скрыншот даследавання

Апытанне паказала, што 87% рэспандэнтаў хочуць кампенсацыі за матэрыяльную шкоду, у тым ліку выдаткі на лячэнне і канфіскаваную маёмасць, 82% лічаць прыярытэтам медыцынскую і псіхалагічную рэабілітацыю, а 80% хочуць аднавіць сваю грамадскую рэпутацыю.

Але большасць (84%) не верыць, што правасуддзе можа адбыцца бліжэйшым часам. А 64% пацярпелых сумняваюцца, што міжнародныя арганізацыі або іншыя краіны дапамогуць ім дабіцца справядлівасці.

Каментары22

  • Ботам
    17.11.2024
    Суд або фізічнае пакаранне гэта ўжо як атрымаецца ў моманте зрынання дыктатара, міласэрнасць часткі людзей на крыміналку злачынцаў ні як не паўплывае, ўсе злачынствы цяжкія і асоба цяжкія, там нават калі ахвяра просіць не караць, то па кодэксу гэта не ўлічваецца. А лепш за ўсё ўсіх пад тое, што хочуць 9%, як яны з людзьмі, так і з імі.
  • их же оружием
    17.11.2024
    Осудить на пожизненное предпринимательство без права работать на частных фирмах и гос дожностях, с заполнением всех налоговых деклараций от руки
  • Австрияк
    17.11.2024
    В общем можно и дальше беспредельничать и еще больше ужесточать репрессии, этот народ стерпит все

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім31

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць