Вайна22

Пяскоў пра план Эрдагана: Варыянт замарозкі па лініі фронту апрыёры непрымальны для Расіі

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў мірны план Эрдагана, пра які напісалі СМІ.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Аляксей Данічаў, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт Турцыі не абмяркоўваў свой план з Пуціным. Больш за тое, па словах Пяскова, варыянт замарозкі канфлікту па лініі судакранання Крэмль не задавальняе, піша ТАСС.

«Нейкі варыянт «замарозкі» па лініі баявога сутыкнення, вядома, ён апрыёры непрымальны для расійскага боку. У дадзеным выпадку чэрвеньскія сфармуляваныя ўмовы прэзідэнтам Пуціным, яны цалкам захоўваюць сваю актуальнасць. Гэта тое, што трэба зрабіць, для таго каб баявыя дзеянні былі спыненыя», — заявіў Пяскоў.

Падрабязнасці мірнага плана Эрдагана, які ён збіраецца прадставіць на саміце G20, апублікаваў Bloomberg. Ён прадугледжвае замарозку канфлікту па цяперашняй лініі баявога судакранання, стварэнне дэмілітарызаванай зоны ва ўсходнім Данбасе з прысутнасцю міжнародных сіл бяспекі.

Акрамя таго, Эрдаган прапануе адкласці пытанне аб уступленні Украіны ў NATO мінімум на 10 гадоў як саступку Расіі.

Пуцін раней называў свае ўмовы перамір'я. Гэта вывад украінскіх войскаў з анэксаваных Расіяй абласцей, адмова Украіны ад уступлення ў NATO, яе нейтральны і бяз'ядзерны статус, а таксама зняцце ўсіх антырасійскіх санкцый.

Каментары2

  • Вось
    18.11.2024
    Дебіл этот эрдоган ішо той. !!!!!!!!
  • Пуцін х..ло
    18.11.2024
    Хай бы гэтай рашысцкай сволачы ўсё ж такі далі п.зды. Як я гэтага хачу!

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць