Спорт66

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»

У апошняй хатняй гульні «Макслайна» ў гэтым сезоне каманды правялі палітычную акцыю.

Фота: прэс-служба «Макслайна»

Віцебскі «Макслайн» — адзін з нямногіх прыватных клубаў у чэмпіянаце Беларусі. У гэтым сезоне звязаны з букмекерскай канторай праект гуляе ў другім дывізіёне і ірвецца ў вышэйшую лігу. 

Перад важнейшым дамашнім матчам перадапошняга тура з дублем салігорскага «Шахцёра» ў Віцебску вырашылі зладзіць палітычную акцыю. Футбалісты абедзвюх каманд выйшлі на гульню ў майках з надпісамі «Мы за мірную і квітнеючую Беларусь» у колерах дзяржсцяга і буслам у выглядзе галачкі — гэта адсылка да выбараў. 

Хто ініцыяваў гэтую акцыю — клуб ці федэрацыя — невядома.

Зрэшты, у іншых матчах тура нічога падобнага не было, што намякае на першы варыянт. Мабыць, каб замацаваць вынік, сёння віцебскі клуб у сацсетках апублікаваў пост з подпісам «Футбольны клуб «Макслайн» за мірную і квітнеючую Беларусь» з фатаграфіямі футбалістаў у гэтых майках.

Фота: прэс-служба «Макслайна»

«Макслайн» абыграў «Шахцёр-2» з лікам 3:0. Віцябляне за тур да канца ідуць на трэцім месцы ў першай лізе. У іх столькі ж ачкоў, колькі і ў «Нівы», але каманда з Долбізна вышэй за кошт асабістых сустрэч. Прамыя пуцёўкі ў вышэйшую лігу атрымаюць дзве лепшыя каманды, а трэцяя згуляе ў стыкавых матчах з «Нафтанам» з Наваполацка.

Аднак заваёва пуцёўкі ў вышэйшую лігу па спартовым прынцыпе не азначае гарантаванага падвышэння. Клуб павінен адпавядаць шэрагу крытэрыяў, у тым ліку па фінансах і стадыёне. Часам рэгламент у руках федэрацыі футбола становіцца бар'ерам для маладых прыватных клубаў, як гэта было з «Крумкачамі» і тым жа «Макслайнам», які не пусцілі ў вышэйшую лігу па выніках пазамінулага сезона.

Дарэчы, «Макслайн» сёлета актыўна ладзіць розныя яскравыя акцыі, у тым ліку дабрачынныя. Каманда, напрыклад, дапамагае прытулкам для жывёл: кожны месяц «Макслайн» закупляе ў прытулак корм з разліку 10 кілаграмаў за адзін забіты гол, а на адну з гульняў футбалісты выходзілі са шчанюкамі

Акрамя таго, гульцы наведвалі з падарункамі і дзіцячыя дамы, у тым ліку інтэрнат для дзетак з асаблівасцямі.

Каментары6

  • 1000+ лядовых дварцоў
    18.11.2024
    фу т балісты..
    а
    хакеісты дзе?
  • моцы на 3 дні
    18.11.2024
    Раней была "моцная і квітнеючая", але няспыннай працай ябатек цяпер прыходзіцца маліцца за захаванне міру, і моцы засталося толькі на ўтрыманне ўлады сінімі пальцамі.
  • Андрусь
    18.11.2024
    Калі пра Аліпіяду, то прапаганда крычыць, што "спорт па-за палітыкай", а тут у сваім жа чэмпіянаце ўцягваюць спартоўцаў у палітыку.
    Але цяпер ведацьмем пра гэтых гульцоў, што яны чырвона-зялёныя.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу66

Грамадствадапоўнена66

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу66

Грамадствадапоўнена66

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць