Грамадства3939

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

На пасяджэнні прэзідыума УНС Аляксандр Лукашэнка падняў пытанне паўнамоцтваў кіраўнікоў раёнаў і высунуў нечаканую прапанову.

Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Лукашэнка непакоіцца, што ў краіне няма дакумента, які выразна апісвае паўнамоцтвы кіраўнікоў райвыканкамаў. На думку Лукашэнкі, ад таго, як працуюць кіраўнікі раёнаў, залежыць, як жыве краіна. Ён прапанаваў перадаць кіраўнікам райвыканкамаў больш паўнамоцтваў, у тым ліку нечаканых.

Лукашэнка хоча, каб чыноўнікі прызначалі кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў, якія не належаць дзяржаве.

«Нам патрэбны вычарпальны дакумент. У старшыні райвыканкама ён павінен як настольная кніжка ляжаць. Старшыня ёсць старшыня. Ён павінен займацца ўсім.

Нічога страшнага, калі ён у нейкім сэнсе будзе прызначаць, сцвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур. Тады і ўплыў будзе ў іх на гэта», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён удакладніў, што паўнамоцтвы павінны адносіцца да ўсяго выканкама. Старшыня павінен уносіць прапановы, а выканкам іх зацвярджаць.

Каментары39

  • Хаха три раза
    19.11.2024
    У нас частный бизнес и так не очень частный. А будет полностью государственный.
  • Саўка
    19.11.2024
    Поўны саўгасны доўбень. А перад акцыянерамі за неэфектыўную працу прызначаных вертыкальшчыкамі дырэктароў гэтыя ж вертыкальшчыкі ўласнымі грашыма адказваць будуць?
  • Ё-прапанова
    19.11.2024
    Во точна, а ішчо нам патрэбна індульгенцыя. Ну хто прызначаець не адказваець, кеды грошыкі ў Манголію паедуць. Ну а чыво дажэ ў Керзастуцыі аб ентым гаварылася, хервамт ні нясе адказнасці кеды Колінька перадумаў глытаць таблеткі.

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць