Грамадства1717

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»

Сцяпан Пастаялка пайшоў з жыцця ва ўзросце 90 гадоў — без некралогаў і ганаровай варты. Але пахавалі яго побач з дзяржаўнымі дзеячамі і зоркамі беларускай культуры.

Сцяпан Пастаялка. На заднім фоне Ірына Абельская і Коля Лукашэнка. Калаж «НН»

Сцяпан Пастаялка — дзед Колі Лукашэнкі, бацька Ірыны Абельскай і, адпаведна, неафіцыйны цесць Аляксандра Лукашэнкі. Гэты чалавек пражыў доўгае і незвычайнае жыццё. Юнацтва ён правёў у ГУЛАГу як палітычны зняволены, пасля смерці Іосіфа Сталіна датэрмінова выйшаў на свабоду, а апошнія гады дажываў у статусе члена сям’і кіраўніка Беларусі.

Як высветлілася, 90-гадовы Сцяпан Пастаялка памёр яшчэ год таму, 14 лістапада 2023 года. Яго пахавалі на прэстыжных Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска, але без гучных цырымоній і некралогаў у дзяржаўных СМІ.

Магіла Сцяпана Пастаялкі, фота Pomnim.online

Пастаялка знайшоў свой спачын на віп-алеі могілак. Асобна ад жонкі, затое побач з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, а таксама кіраўнікамі БССР Яфрэмам Сакаловым і Анатолем Малафеевым.

Магіла Сцяпана Пастаялкі пакуль апошняя ў шэрагу. За 2024 год людзей яго рангу ў Беларусі не памірала

Сцяпан Пастаялка нарадзіўся 25 мая 1933 года ў вёсцы Батарэя Бярозаўскага раёна. У 1952 годзе разам з бацькамі і двума братамі быў арыштаваны за дапамогу ўкраінскаму падполлю. Афіцыйнае абвінавачванне — «здрада радзіме» і «контррэвалюцыйныя дзеянні». Прысуд — 25 гадоў зняволення. Сцяпан адбываў пакаранне ў расійскім Нарыльску, выйшаў на свабоду па амністыі ў 1956 годзе. Рэабілітаваны ў 1992 годзе.

Сцяпан вярнуўся ў Беларусь адразу пасля вызвалення. Пасяліўся ў Брэсце, пачаў працаваць на «Брэстэнерга», дзе з цягам часу даслужыўся да кіраўнічых пасад. У жонкі ўзяў Людмілу, студэнтку-медыка з вёскі на ўкраінскай Палтаўшчыне. Яна ў 1990-я ўзнялася да пасады галоўнага доктара Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.

Дачка Сцяпана і Людмілы Пастаялак, Ірына Абельская, стала асабістай доктаркай Аляксандра Лукашэнкі, што, натуральна, адбілася на лёсе сям’і. Сваю новую неафіцыйную цешчу, Людмілу Пастаялка, Лукашэнка прызначыў міністрам аховы здароўя (2002-2005). Калі ж яе здароўе пагоршала праз анкалогію, то паставіў сенатарам у Савет рэспублікі (2004-2007). Людміла Пастаялка памерла ў 2007 годзе і была пахавана на тых жа Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Муж перажыў яе на 16 гадоў. Невядома, чым займаўся Сцяпан Пастаялка апошнія гады жыцця. Ён ніколі не згадваўся ў дзяржаўнай прэсе, не рабіў ніякіх заяваў, яго мінулае не афішавалася.

Дзед Колі Лукашэнкі атрымаў ва ўласнасць велізарныя апартаменты — больш за 130 метраў — у элітным доме на вуліцы Чэхава ў Мінску. Ці жыў ён там, ці яго забралі даглядаць у рэзідэнцыю Лукашэнкі, невядома.

Каментары17

  • Брэст
    22.11.2024
    А кіраўніка дзяржавы, Шушкевіча, там не далі пахаваць.
  • Абармот
    22.11.2024
    ну хоть не видит, как внук позорится
  • Не генацыду шматнацыянальнага белнароду
    22.11.2024
    Луку і з жанчынай пацягнула у украінскі бок. То-та у яго з маладосці осэлэдэць на галаве зачасаны.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах5

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам43

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію9

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць