Здарэнні

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

Махляры ўсё часцей сталі схіляць ахвяр да самастойнага пераводу ім сродкаў. Каля 40% падобных выпадкаў звязаны з продажам неіснуючых тавараў або паслуг у інтэрнэце. Большасць кантактаў з аферыстамі ў сеціве прыпадае на Instagram. 

Як папярэджвае МУС, прадметам фіктыўных здзелак могуць быць прапанаваныя па павабных цэнах гаджэты, аўтатранспарт, брэндавая адзенне. 

Акрамя таго, ашуканцамі актыўна выкарыстоўваюцца сезонныя прапановы. Цяпер гэта штучныя ёлкі, аўтамабільныя шыны, зімовая вопратка.

Таксама актуальнымі застаюцца званкі ад імя «праваахоўнікаў» або «спецыялістаў банкаў», калі вымушаюць людзей атрымліваць крэдыты і пераводзіць грошы на падкантрольныя ашуканцам рахункі. Тут актыўна выкарыстоўваецца тэхналогія «фэйк-бос», калі званку папярэднічае асабістае паведамленне нібыта ад начальніка з патрабаваннем аказаць садзейнічанне.

Нярэдка зламыснікі выступаюць у ролі знаёмых і просяць пазычыць грошы. Таксама папулярныя фішынгавыя спасылкі, напрыклад, з просьбай прагаласаваць у розных конкурсах. Уводзячы код-пароль, ахвяра дае доступ да ўсіх сваіх кантактаў.

Спецыялісты нагадваюць:

прыкметы махлярства — гэта 100% перадаплата, нежаданне мець зносіны па-за месенджарам, адсутнасць патрэбных дакументаў, немагчымасць прадастаўлення актуальных фота, стварэнне ілюзіі наяўнасці іншых пакупнікоў;

міліцыянты не патрабуюць ад грамадзян удзельнічаць у злове махляроў ці здзяйсняць якія-небудзь фінансавыя аперацыі;

не пераходзьце па невядомых спасылках. У выпадку атрымання такіх ад знаёмых звяжыцеся з адпраўніком іншым вядомым вам спосабам;

выкарыстоўвайце ў месенджарах двухэтапную аўтарызацыю.

Каментары

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць