Грамадства66

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?

Разбіраемся ў методыцы падліку замежнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ДПК РБ

З 15 красавіка 2022 года ў Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян суседніх заходніх краін. Паводле падлікаў Дзяржпагранкамітэта, за гэты час нашу краіну наведалі 1 мільён 8 тысяч чалавек.

Разбіўка па краінах такая:

Літва 578554
Латвія 316156
Польшча 101447

Ёсць яшчэ 11 883 чалавек — грамадзяне іншых краін Еўрасаюза, для якіх бязвіз дзейнічае з 19 ліпеня 2024 года.

Лічбы ў любым разе ўражваюць. Асабліва калі глядзець на Літву і Латвію — атрымліваецца, што ў Беларусь нібыта з'ездзілі больш за 20% ад агульнай колькасці жыхароў Літвы і амаль 17% жыхароў Латвіі. І гэта з улікам пенсіянераў і немаўлят!

Натуральна, што кожны пяты грамадзянін Літвы не наведваў Беларусь за апошнія гады. Лічбы беларускіх памежнікаў адлюстроўваюць колькасць перасячэнняў мяжы грамадзянамі, а не колькасць гэтых грамадзянаў.

Колькасць наведванняў Беларусі па бязвізе. Графік: t.me/gpkgovby

Пераканацца ў гэтым можна, калі параўнаць лічбы з літоўскімі. А там якраз лічаць і грамадзян, і паездкі. 

Па даных літоўскага боку, у жніўні 2024 года грамадзяне Літвы перасякалі мяжу з Беларуссю праз пункты памежнага кантролю 10 020 разоў, але колькасць унікальных выездаў (а значыць, колькасць чалавек) склала 7 358.

Пры гэтым варта адзначыць, што цікавасць да паездак у Беларусь праз закрыццё чатырох з шасці пунктаў пропуску і забароны на ўвоз прадуктаў і іншых тавараў з Беларусі моцна знізілася. Так, напрыклад, у жніўні 2022 года грамадзяне Літвы перасеклі мяжу з Беларуссю 50 тысяч разоў, а ў жніўні 2023 года — 33 тысячы.

Да ўвядзення шэрагу новых абмежаванняў колькасць унікальных наведвальнікаў яшчэ больш адрознівалася ад лічбы ўнікальных выездаў, бо жыхары перш за ўсё літоўскага і латвійскага прыгранічча ездзілі ў Беларусь з камерцыйнымі мэтамі.

Так, напрыклад, за 2023 год 412 тысяч перасячэнняў мяжы забяспечылі 62 тысячы літоўцаў.

Калі глядзець беларускую статыстыку, можна было б падумаць, што ў Беларусь з'ездзіў кожны сёмы літовец. Рэальна ж — толькі адзін з пяцідзесяці.

Нагадаем, бязвіз дзейнічае да 31 снежня 2024 года, але можа быць падоўжаны, як гэта адбывалася ў папярэднія гады. 

Каментары6

  • ваван
    27.11.2024
    Не Туран, чернота даже на районах. В спальниках не только азияты но и афробеларусы плодятся....
  • Брэст
    27.11.2024
    Прыехаў мільён, але яны невідзімкі, таму мы іх не бачым. Затое расійскія турысты не невідзімкі, толькі яны ўсюды.
  • Жвір
    27.11.2024
    Зь іх большая частка, каб нелегальна перабрацца ў ЕЗ. Такім чынам, агучаная лічба дазваляе ўявіць маштабы актыўнасьці дзяржавы ў спрыяньні нелегальнай міграцыі.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча

Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay7

Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі29

Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»21

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць