Эканоміка66

Выезд з Беларусі на аўто за мяжу стане платным на пастаяннай аснове

Мясцовы збор за перасячэнне мяжы, або «кавідны» збор, з'явіўся вясною 2021 года. Першапачаткова дэкларавалася, што сабраныя сродкі пойдуць «на папярэджанне і барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». Мясцовы збор дзейнічае да 1 лютага 2025 года. Але пасля Новага года выезд з Беларусі не стане бясплатным.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: t.me/terespol

Няма нічога больш пастаяннага, чым часовае

Рашэнні ўводзіць збор за перасячэнне мяжы фармальна прымаліся на рэгіянальным узроўні. Гродзенская вобласць стала першай, хто ўвёў гэты падатак. Абласны савет дэпутатаў прыняў рашэнне збіраць 1 базавую велічыню з легкавых і грузавых аўто агульнай вагой да 5 тон з 1 мая 2021 года па 1 студзеня 2023 года.

Крыху пазней да Гродзенскай вобласці далучыліся Брэсцкая, Віцебская і Гомельская. 

Пачаткова дэкларавалася, што сабраныя сродкі пойдуць на барацьбу з COVID-19. Але, нягледзячы на тое, што да канца 2022 года ўсе забыліся на пандэмію, мясцовыя дэпутаты вырашылі працягнуць дзеянне мясцовага збору да 1 студзеня 2025 года.

Днямі першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко паведаміў, што з 1 студзеня мясцовы збор з часовага перафарматуецца ў пастаянны і стане звычайным падаткам без прывязкі да барацьбы з якой-небудзь праблемай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькі за дзень дзяржава зарабляе на выязджаючых за мяжу?

Нават з улікам уведзеных суседнімі краінамі ЕС абмежаванняў на ўезд аўто з беларускімі нумарамі, з Беларусі ў ЕС за суткі выязджае каля 1300 легкавых аўто. Гэта 52 тысячы беларускіх рублёў, што больш за 15 тысяч даляраў за суткі ці каля паўмільёна даляраў за месяц.

І гэта без уліку малатанажных грузавых аўто (да 5 тон), лічбу якіх немагчыма вылучыць з агульных даных на грузавым кірунку.

Але 1 б.в. (40 рублёў на цяперашні момант) — гэта не адзіныя абавязковыя выдаткі, якія мусяць плаціць падарожнікі. За рэгістрацыю ў электроннай чарзе легкавога аўто або матацыкла давядзецца заплаціць яшчэ 12 рублёў. За аўтобусы і грузавікі плацяць па 40 рублёў. Плацеж абавязковы, нават калі чаргі зусім няма.

На зваротным шляху трэба праходзіць дэзінфекцыю ўсіх транспартных сродкаў, акрамя матацыклаў. Для легкавікоў гэта 2 рублі.

Такім чынам атрымліваецца, што за тое, каб выехаць на легкавым аўто з Беларусі ў ЕС і вярнуцца, даводзіцца выдаткоўваць мінімум 54 рублі (40 падатак + 12 эл. чарга + 2 дэзінфекцыя).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прывітанне з 2013-га або 100 даляраў з носа

Нагадаем, што зрабіць выезд за мяжу платным — даволі даўняя ідэя Лукашэнкі. Ён агучыў яе яшчэ ў 2013 годзе, калі ўсе межы былі адкрытыя, а беларусы знаходзіліся на першай пазіцыі ў свеце па колькасці атрыманых шэнгенскіх віз. Тады палітыка хвалявала, што беларусы надта шмат ездзяць на закупы ў ЕС.

«Нашы людзі сёння да 3 млрд даляраў у год вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Так вось, я даўно даручыў: нават калі выязджаеш за межы, не важна навошта, — заплаці пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 даляраў з носа і едзь за мяжу», — казаў Лукашэнка ў верасні 2013 года. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Лол
    18.11.2024
    Калі б у нас былі нармальныя суды, то платны выезд адмяніді ба не ўвёўшы. Чаму ? Таму што плата за выезд, гэта абмежаванне свабоды перасоўвання, а гэта супярэчыць законнай Канстытуцыі 1994 года без правак і лукамольскіх дапаўненняў.
  • Andrew
    18.11.2024
    Да пора уже брать оплаты и за выезд в другие области и районы😁
  • Вывад
    18.11.2024
    Няма ў Беларусі дзяржаўнай палітыкі, адна нейкая цыганшчына. Паглядзіце на суседзяў, там мяжа сапраўды дзяржаўная і ніякія вобласці ды раёны да яе не маюць ніякай справы. Замест таго, каб гаспадаркай займацца, спадабалася грошы з "паветра" рабіць і яшчэ, вось гэтыя 2 рублі за дэзінфэкцыю бяруць з легкавых аўта, а фуры плацяць, мне здаецца, 95 рублёў. І такія вось паборы перыядычна ўзнікаюць увесь час праўлення Лу, якой толькі дурасці не было, аднак на карысць гэта не ідзе.

Цяпер чытаюць

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі5

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне». Зяленскі расказаў пра размову з Трампам1

Трамп заявіў пра прагрэс падчас сустрэчы Уіткафа з Пуціным3

Дачка сказала пра ВІЧ, у мужа — інфаркт. Як сям’я з Беларусі перажыла «фатальны» дыягназ і чаму пра гэта нікому не казалі5

На мінскай будоўлі насмерць разбіўся рабочы1

Белы дом рыхтуе заяву па выніках візіту Уіткафа ў Маскву. А пакуль Трамп увёў новыя мыты супраць Індыі1

Пляжам ва ўсім свеце пагражае знікненне

«Яго пагарда да Украіны ўзмацнілася». Як цяпер жыве Пабла Гансалес — агент ГРУ, які вярнуўся ў Расію пасля абмену2

У закрытым пасёлку на Мінскім моры купілі дом за мільён даляраў. І гэта ўжо не першы раз1

Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі5

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць