Музыка22

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года

Руслана, якая жыве ў Іспаніі, пасля паспяховага ўдзелу ў мясцовай версіі праекта «Фабрыка зорак» атрымала прэстыжную музычную прэмію, выпусціла студыйны альбом і пачала канцэртны тур у яго падтрымку, паведамляе «Беларусь і свет».

Руслана Панчышына з узнагародай LOS40 Music Awards. Фота: кадр з трансляцыі на YouTube

Нашай суайчынніцы 8 лістапада ўручылі ўзнагароду прэміі LOS 40 Music Awards, якую ўжо 19-ы раз правяла найбольшая ў краіне музычная радыёстанцыя LOS40. Руслана выйграла ў намінацыі «Найлепшы новы артыст ці гурт у Іспаніі».

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Барселоне, на крытай шматфункцыянальнай арэне Palau Sant Jordi. Яе транслявалі, акрамя самога радыё LOS 40, прыватны тэлеканал Divinity, лічбавая платформа Originales por M+ і відэасэрвіс YouTube.

Форум адначасова быў тэлемарафонам у падтрымку ахвяр нядаўняй паводкі ў Валенсіі. Змаглі сабраць амаль паўмільёна еўра. На ім прысутнічалі многія зоркі іспанскага і лацінаамерыканскага шоу-бізнэсу, у тым ліку Энрыке Іглесіяс.

@nashaniva Беларускую спявачку прызналі ў Іспаніі адкрыццём года #ruslana #барселона #іспанія #испания #певица #песня #хит #тренд #рек #беларуска #беларусь #минск ♬ QUIÉN SOY - RUSLANA

Таксама ў Русланы 15 лістапада выйшаў першы альбом, які носіць назву Genesis, што ў перакладзе азначае «Зараджэнне». Ён выпушчаны Universal Music Spain — падраздзяленнем найбуйнейшага ў свеце музычнага лэйбла Universal Music Group.

У зборнік увайшлі 10 песень у стылі поп-рок. Сярод іх — Quien Soy («Хто я»), Amigos («Сябры»), Tengo Un Don («У мяне ёсць дар»), La Cura («Асэнсаванне»). Прадуцыравалі альбом такія артысты, як Пабла Рус, D3llano, Mango, Сант'яга Дэлучы, LaloGV.

У дзень выхаду альбома пачаўся і канцэртны тур маладой спявачкі па Іспаніі ў яго падтрымку. Ён уключае 11 выступленняў у залах — два ў Мадрыдзе, па адным у Гранадзе, Севільі, Барселоне, Сарагосе, Аўеда, Віга, Тэнерыфе, Більбаа і Валенсіі.

Цікава, што білеты на ўсе згаданыя канцэрты, як сказана на сайце Русланы, былі раскуплены ў рэкордныя тэрміны — за пару гадзін пасля паступлення ў продаж. І цяпер ужо пачата рэалізацыя білетаў на канцэрты 2025 года.

Каментары2

  • Изя
    26.11.2024
    Была "белорусская певица" да сплыла
  • Капитан сейнера
    26.11.2024
    Рыба ищет где глубже. А человек - где рыба. Нормальному, да ещё и одаренному, человеку здесь ловить нечего.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць