Грамадства22

Ці можна зайсці пагрэцца ці пасядзець з сябрамі ў чужым пад’ездзе? Тлумачыць адвакат

Жанчына з Баранавічаў распавяла, што яе ўнук з сябрамі ў дажджлівае надвор’е заходзіць у чужыя пад’езды, каб схавацца ад дажджу, пасядзець, пагаварыць. Падлеткі паводзяць сябе спакойна: не шумяць, не кураць, не п’юць. Але часам іх выганяюць дарослыя: «Што вы тут робіце? Гэта ж не месца для пасідзелак!» Ці законна гэта — знаходзіцца ў пад’ездзе, калі ты там не пражываеш, ці могуць выгнаць, пытаецца яна. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Onliner

На пытанне выданню «АіФ» адказаў адвакат Станіслаў Каралёў.

Закона, які забараняў бы знаходжанне старонніх у пад’ездзе, не існуе. Але варта разумець, што пад’езд — гэта не грамадскае месца, а частка сумеснай маёмасці жыхароў дома. За яе захаванасць і стан адказваюць самі ўладальнікі кватэр, таму яны маюць права звяртаць увагу на паводзіны наведвальнікаў і, пры неабходнасці, прасіць іх пакінуць тэрыторыю, кажа адвакат. 

Аднак калі людзі не парушаюць цішыню, не ствараюць пагрозы пажарнай або санітарнай бяспецы, не псуюць маёмасць, то юрыдычных падстаў для іх выдварэння няма. Жыхары не могуць патрабаваць пакінуць пад’езд толькі на падставе таго, што чалавек там не пражывае.

Такім чынам, сядзець у пад’ездзе можна — але важна паважліва ставіцца да прасторы, не шумець і не ствараць нязручнасцяў тым, хто там жыве.

Каментары2

  • Пытаннечка
    05.05.2025
    Як гэта пад'езд не грамадзкае месца? Там курыць забаронена! Як і на гаўбцах. Інакш штраф. Таму сядзець і гуляць можа хто заўгодна.
  • даведка
    05.05.2025
    Менты во время поквартирного обхода записывают фамилии всех, кто в подъезде.

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць