Здарэнні77

Мужчына ў Бярозаўскім раёне зрабіў пісталет-кулямёт на 3D-прынтары

У Бярозаўскім раёне 33-гадовага мясцовага жыхара абвінавачваюць у саматужным вырабе агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі, а таксама ва ўтрыманні выбуховых рэчываў. Зброю ён зрабіў на 3D-прынтары. Яна прыдатная да стральбы. 

Паводле матэрыялаў справы, мужчына сканструяваў 9-міліметровы пісталет-кулямёт з дапамогай 3D-прынтара і слясарных інструментаў. Большасць дэталяў зброі былі надрукаваныя з пластыку. Металічнымі засталіся толькі ствол, некалькі спружын, баёк і выкідальнік — усё зробленае з падручных матэрыялаў.

У канструкцыі прысутнічае рэгуляваны тэлескапічны прыклад, лазерны паказальнік, а таксама глушыцель — таксама надрукаваны на прынтары.

Эксперты пацвердзілі, што створаная мадэль з'яўляецца прыдатная да стральбы.

Акрамя гэтага, абвінавачваны самастойна мадыфікаваў пнеўматычную вінтоўку — устанавіў замест спружыны баявую газавую спружыну, пераўтварыўшы яе ў магутную спружынна-поршневую зброю, піша пракуратура. 

На допыце мужчына заявіў, што вырабляў зброю і боепрыпасы «з асабістай цікавасці».

Справу перадалі ў суд. Мужчына знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Каментары7

  • Жжжжж
    05.05.2025
    жжжжжжэстачайшэ!!
  • самае цікавае
    05.05.2025
    Як на яго выйшлі?
  • Дзед Барадзед
    05.05.2025
    Геній, такіх нам трэба больш.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?10

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай7

Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране3

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1

Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?10

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць