Эканоміка1212

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію

Студыя «Анімакорд» закрывае маскоўскі офіс, а ўвесь праект пераходзіць пад кантроль кампаніі, зарэгістраванай на Кіпры. У чым прычыны? «Расія ўмудрылася прайграць нават у мульціку»

«Маша і Мядзведзь». Кадр з мультфільма.

1 мая 2025 года стала вядома пра пачатак маштабных зменаў у рабоце студыі «Анімакорд», якая стварыла адзін з самых пазнавальных анімацыйных брэндаў постсавецкай прасторы — мультсерыял «Маша і Мядзведзь».

Як адзначае медыяэксперт Іван Ільін, у гэты дзень пачалася першая хваля звальненняў у маскоўскім офісе. Чакаецца, што да канца чэрвеня 2025 года дзейнасць расійскага падраздзялення будзе цалкам спыненая.

Праект, які раней часта прэзентаваўся як прыклад паспяховага культурнага экспарту, фактычна выходзіць з-пад расійскай юрысдыкцыі. І на гэта паўплывала некалькі фактараў.

Па словах Ільіна, адной з ключавых прычын стала тое, што праект «Маша і Мядзведзь» даўно перастаў быць цалкам расійскім. Яшчэ ў 2014 годзе правы на мультсерыял былі перададзены кіпрскай кампаніі Animaccord LTD, і галоўны офіс студыі змясціўся на Кіпры.

Стваральнік серыяла Алег Кузаўкоў, які аформіў правы на персанажаў на сябе асабіста, атрымаў магчымасць у любы момант спыніць сувязі з маскоўскім офісам. Так і адбылося: Кузаўкоў прыняў рашэнне вывесці праект з-пад расійскай юрысдыкцыі, зрабіўшы яго міжнароднай франшызай.

Другой прычынай стаў унутраны крызіс у студыі. Алег Кузаўкоў неаднаразова выступаў супраць канвеернага падыходу да вытворчасці новых серый, які навязвала кіраўніцтва «Анімакорда». Паводле інсайдараў, акцэнт на колькасць замест якасці прывёў да страты ідэйнай і эмацыянальнай насычанасці праекта.

«Выціснулі ўсе сокі з мядзведзя, а потым здзівіліся, што ён перастаў даваць мёд», — кажуць прадстаўнікі індустрыі.

Палітызацыя і эканоміка

Яшчэ адна важная прычына — палітызацыя поспеху «Машы і Мядзведзя». З пачатку 2010-х серыял выкарыстоўваўся як прыклад «мяккай сілы» Расіі. Яго прэзентавалі на міжнародных форумах як дасягненне дзяржаўнай падтрымкі анімацыі. Пры гэтым сама студыя неаднаразова прасіла не звязваць праект з дзяржаўнай палітыкай, аднак гэтыя звароты былі праігнараваныя.

У некаторых краінах мультфільм пачалі ўспрымаць як інструмент расійскай прапаганды, хоць ён і не ўтрымлівае палітычных элементаў. Напрыклад, у 2017 годзе адна з украінскіх арганізацый заклікала забараніць серыял, а The Times публікавала матэрыялы, дзе персанажы разглядаліся як палітычныя метафары.

Такая рэпутацыя ўскладняла міжнародныя продажы і ліцэнзаванне, што магло стаць дадатковым матывам для пераносу праекта з-пад расійскага сцяга.

Умовы вядзення бізнесу ў Расіі таксама адыгралі сваю ролю. Санкцыйныя абмежаванні, падаткі, жорсткі кантроль за фінансавымі аперацыямі праз мяжу зрабілі працу ў расійскай юрысдыкцыі менш прывабнай. Для франшызы з глабальнай аўдыторыяй і мільярдамі праглядаў на YouTube пераезд у юрысдыкцыю з больш спрыяльным кліматам выглядае лагічна.

Як адзначае Ільін, «грошы ідуць туды, дзе гімн гучыць цішэй, дзе лепшыя ўмовы і не трэба тлумачыць, чаму ў тваіх персанажаў менавіта такія колеры ці што азначае той ці іншы сюжэт».

Што далей

«Маша і Мядзведзь» працягне існаванне як міжнародны праект, але ўжо без расійскага сцяга. Паводле інсайдараў, Алег Кузаўкоў плануе адрадзіць праект у іншай краіне — магчыма, на Кіпры або ў іншай дзяржаве з добрымі ўмовамі для крэатыўнага бізнэсу.

Для дзіцячай аўдыторыі па ўсім свеце гэта наўрад ці стане заўважнай зменай — героі застануцца такімі ж, як і былі. Але для Расіі гэта азначае страту: працоўных месцаў, рэпутацыі, падатковых паступленняў.

«Расія ўмудрылася прайграць нават у мульціку», — заўважае Ільін.

Каментары12

  • Kub
    02.05.2025
    Маша и чамадан- вакзал- расея

    Кожны, хто хоць раз глядзеў гэта, разумее - ПРАПАГАНДА.
  • .
    02.05.2025
    «Маша і Мядзведзь» пераймяноўваюцца ў «Мэріем і Муфлон»
  • Кринж
    02.05.2025
    Ой,а шо случилось? На росии лучше выпускать мультики на китайском и чеченском
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць